Пантыфік благаславіў ягнят, з воўны якіх будуць зроблены паліі

jagnatyУ адпаведнасці з шматвяковай традыцыяй у літургічны ўспамін св. Агнешкі 21 студзеня  Папа благаславіў двух ягнят. З іх воўны будуць вытканы паліі, якія Пантыфік уручыць новыя арцыбіскупам-мітрапалітам 29 чэрвеня ў Ватыкане.

Сёлета цырымонія прайшла ў двары Дома св. Марты ў 8.50 раніцы. Жывёлы былі асвечаны падчас св. Імшы ў рымскай базыліцы св. Агнешкі, узведзенай над яе магілай на вуліцы Наментана.

Сам абрад благаслаўлення і прыняцця Святым Айцом двух ягнят узыходзіць, па меншай меры, да пачатку XVI ст. Ён спасылаецца на старажытную легенду аб св. Агнешцы, якая пасля смерці з’явілася сваім бацькам, што сабраліся на малітве ля яе магілы, у асяроддзі хору дзеваў, трымаючы ў руках чыстае ягняці.

У наш час ягнят, купленых у італьянскіх пастухоў, перадаюць сёстрам-назарэтанкам, якія на працягу некалькіх дзён рыхтуюць іх для прадстаўлення Папе ў невялікім садзе свайго рымскага кляштару. Законніцы робяць гэта ўжо больш за 120 гадоў.

palii

палій

Паліі ў цяперашні час ствараюцца ў мануфактуры недалёка ад італьянскай Мачэраты, якая аднавіла старажытныя традыцыі ткацтва, стварыўшы, у прыватнасці, ткацкія станкі па старым узоры. Сёстры-бэнэдыктынкі з рымскага раёна Трастэвэрэ, якія на працягу стагоддзяў выконвалі паліі, цяпер толькі займаюцца іх канчатковым выглядам, нашываюць крыжы і робячы іншыя дапаўненні.

Палій арцыбіскупаў-мітрапалітаў сімвалізуе паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду.

Ён уяўляе сабой вузкую стужку з белай авечай воўны з вышытымі чорнымі крыжамі, на канцах – з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца.

Пантыфік ўручае паліі прызначаным за мінулы год арцыбіскупам Мітрапалітам традыцыйна ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, якая адзначаецца 29 чэрвеня.

radiovaticana.va

для друку для друку