Пантыфік абмяжуе свой візіт у Ла-Пас па рэкамендацыі ўрачоў

PontifikВізіт папы Францішка ў горад Ла-Пас у Балівіі будзе працягвацца не больш за чатыры гадзіны. Такую рэкамендацыю далі Пантыфіку ўрачы з мэтай пазбегнуць рызыкі ўзнікнення так званай “вышыннай хваробы” або “вышыннай гіпаксіі” – паталагічнага стану арганізму, абумоўленага знаходжаннем ў раздражнёным паветры на вялікіх вышынях.

Горад Ла-Пас з’яўляецца галоўным эканамічным, фінансавым, навуковым і культурным цэнтрам Балівіі. Ён знаходзіцца ў Цэнтральных Андах на вышыні каля 3700 метраў над узроўнем мора.

Пантыфік прабудзе ў Балівіі 8-10 ліпеня 2015 г. у рамках свайго падарожжа па краінах Лацінскай Амерыкі. У Ла-Пас Святы Айцец памоліцца на месцы мучаніцкай смерці іспанскага езуіта Луіса Эспінала, сустрэнецца з кансэкраванымі асобамі ў мясцовым катэдральным Касцёле. Там таксама адбудзецца яго спатканне з Прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку