«Пане, дай мне гэтай вады»: у Мінску пройдуць Салезіянскія дні моладзі (+праграма)

З 15 па 17 красавіка ў Мінску, у парафіі Св. Яна Хрысціцеля, пройдуць Салезіянскія дні моладзі пад дэвізам «Пане, дай мне гэтай вады». Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.

У часе сустрэчы маладых вернікаў чакае супольная малітва, канферэнцыі па актуальных пытаннях, карысныя воркшопы, цікавы вечар у Мінску і музычна-евангелізацыйны канцэрт.

Зарэгістравацца можна на сайце sdb.by. Запіс удзельнікаў трывае да 5 красавіка.

 

Праграма мерапрыемства

(Мінск, Серабранка, парафія Св. Яна Хрысціцеля, вул. Пляханава 28/1)

Нядзеля, 15 красавіка 2018г.

ад 11.00   рэгістрацыя ўдзельнікаў;
13.00 — 14.00 — падрыхтоўка да св. Імшы;
14.00 — 15.30 — урачыстая Эўхарыстыя на распачацце Салезіянскіх Дзён Моладзі пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB;
15.30 — 17.00 — абед (будынак араторыя);
17.00 — 17.30 — выезд да канцэртнай залы;
18.00 — 20.00 — музычна-евангелізацыйная праграма для ўдзельнікаў СДМ з удзелам музычных гуртоў «Небасхіл», (Мінск) і PILIGRIMS (Пілігрымы), Смаргонь;
21.30 — 22.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта (парафіяльная капліца) з удзелам мызычнага гурта «Рыбы»;
23.00 — начлег (сем’і парафіі св. Яна Хрысціцеля альбо іншыя магчымасці)

Панядзелак, 16 красавіка 2018г.

08.00 – 09.00 — св. Імша з ютранню;
09.00 — 10.30 — снеданне (будынак араторыя);
11.00 – 14.00 — сусветнае кафэ «Quo Vadis Young people?»;
14.00 — 15.30 — супольны абед для ўсіх удзельнікаў (будынак араторыя);
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафіяльная капліца);
15.30 — 18.00 — ВОРКШОПЫ — ШТО ХВАЛЮЕ МОЛАДЗЬ ?
1. Грошы — сродак ці мэта? (уменне планаваць і кіраваць фінансавымі сродкамі)
2. Час — ты кіруеш ці падпарадкоўваешся? (уменне планаваць і кіраваць сваім часам)
3. Сусветнае інтэрнэт-павуцінне — ты павук ці муха? (Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, камп’ютэрныя гульні)
4. Зварыць суп ці заварыць кашу? (міжасабовыя адносіны/ненасільнае рашэнне канфліктных сітуацый)
5. Сям’я — царства бацькі, мір мамы ці рай дзіцяці? (дынаміка сямейных адносін)
18.00 — 18.30 — завяршэнне канферэнцыі (падвядзенне вынікаў);
18.30 — 19.00 — Нешпары і слоўка на дабранач (будынак араторыя);
19.00 — выезд у горад у складзе груп па інтарэсах (вячэра індывідуальна ў горадзе);
22.00 — начлег (сем’і парафіі св. Яна Хрысціцеля альбо іншыя магчымасці)

Аўторак, 17 красавіка 2018г.

08.00 – 09.30 — снеданне (будынак араторыя);
09.30 – 10.00 — ранішнія малітвы (будынак араторыя);
10.00 – 11.00 — падрыхтоўка да св. Імшы;
11.00 — 12.30 — урачыстая св. Імша на завяршэнне Дзён Моладзі пад кіраўніцтвам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча (парафіяльная капліца);
13.00 — 14.30 — падвядзенне вынікаў Салезіянскіх Дзён Моладзі 2018 (будынак араторыя);
14.30 — 16.00 — супольны абед для ўдзельнікаў (будынак араторыя);
16.00 — OPEN AIR.

Па дадатковых пытаннях звяртацца па тэл.: +375 29 389 76 69 (кс. Павел Шчарбіцкі SDB).

для друку для друку