Панамскія кампаніі падаравалі Касцёлу аўтамабілі і трактар для арганізацыі Сусветных дзён моладзі

Камерцыйныя кампаніі Панамы ахвяруюць мясцовай Каталіцкай царкве тэхніку для арганізацыі Сусветных дзён моладзі (СДМ), якія пройдуць тут у студзені 2019 года.

Сотні тысяч маладых католікаў з краін усяго свету прыедуць у гэтую дзяржаву ў Цэнтральнай Амерыцы, каб сустрэцца з Папам Рымскім, атрымаць духоўны досвед і радавацца ў сумесных стасунках.

На днях арганізатары атрымалі ў падарунак трактар ​​і дарагія аўтамабілі Toyota Hilux і Hyundai Grand. Ключы ўрачыста былі перададзеныя арцыбіскупу Панамы, кіраўніку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў краіны Хасэ Дамінга Уллоа.

Агульны кошт ахвяраванай тэхнікі складае сотні тысяч даляраў, плануецца, што яна будзе выстаўлена на аўкцыён і разыграна ў латарэю. Атрыманыя грошы накіруюць на арганізацыю СДМ, паведамляюць арганізатары.

katolik-gomel.by
фота са старонкі twitter.com

для друку для друку