Панама стане наступнай сталіцай Сусветных дзён моладзі

panamaНаступныя Сусветныя дні моладзі пройдуць у Панаме. Аб гэтым папа Францішак абвясціў 31 ліпеня 2016 г. на заканчэнне св. Імшы, якую цэлебраваў на “Campus Misericordiaе” у Кракаве.

“Божы Провід нас заўсёды апярэджвае. Падумайце, што я ўжо вырашыў, якім будзе наступны этап гэтай вялікай пілігрымкі, пачатай у 1985 г. св. Янам Паўлам ІІ. Таму з радасцю вам абвяшчаю, што наступныя Сусветныя дні моладзі – пасля двух, якія пройдуць на дыяцэзіяльным узроўні – адбудуцца ў 2019 г., у Панаме”, — сказаў Папа.

Панама – першы горад у Цэнтральнай Амерыцы, які будзе прымаць найбуйнейшы каталіцкі моладзевы форум.

Раней, у гэтай частцы свету, Сусветныя дні моладзі праходзілі ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыках: у Буэнас-Айрэсе (1987), Дэнверы (1993), Таронта (2002) і Рыа-дэ-Жанейра (2013).

Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі