Памнажэнне хлябоў або Што гэта за голад, які заспакоіў Хрыстус?

PaineУ нашым свеце, у якім у некаторых краінах бывае столькі ежы, што яе трэба выкідваць, адначасова існуе так многа краін, у якіх людзі паміраюць ад голаду. У такім свеце Хрыстус сутыкнуўся з натоўпамі галодных людзей.

Божы Сын вырашыў гэтыя натоўпы накарміць. Можна прачытаць у Евангеллі, як Хрыстос накарміў некалькі тысяч людзей, маючы толькі пяць хлябоў і дзве рыбы. Што гэта за голад, які заспакоіў Хрыстус? Гэта не толькі недахоп ежы. Такі голад становіцца прычынай таго, што мы не ведаем, як нам жыць. Мы блукаем і маем намер свае прагненні задаволіць абы-чым і абы-як.

Хрыстус хоча нагадаць нам, што знаходзіцца ў глыбіні нашага сэрца, чаго мы па-сапраўднаму прагнем і для чаго мы жывём. Чалавек не можа знесці пустаты. Таму ён напаўняе яе, як можа: хапаецца за бутэльку, парнаграфію, наркотыкі, усё тое, што немаральнае.

Аднак у рэшце рэшт аказваецца, што пасля напаўнення сябе тым, што мы раней назвалі, чалавек яшчэ больш адчувае сябе пустым. Адмовіўшыся ад магчымасці ўзначаліць палітычны рух па вызваленні Ізраіля ад прыгнёту Рымскай імперыі, як гэтага чакалі многія,

Хрыстус адхіляе спакусу, падобную да таго, як сатана спакушаў Яго ў пустыні прывідам зямной улады. Для таго, каб выратаваць людзей, дзеля чаго Хрыстус і прыйшоў да іх, аказалася неабходна адкінуць людскія надзеі і ўяўленні. Такім чынам, любоў можа праяўляцца не толькі ў адабрэнні, але і ў пярэчанні. Калі Бог не адгукаецца на нейкія нашы просьбы, то ў гэтым Яго любоў можа выяўляцца мацней, чым у іх выкананні.

Звернем увагу на тое, што нам можа падавацца другасным, менш важным у сцэне памнажэння хлеба. Хрыстус сам памнажае хлеб, але раздаюць хлеб яго вучні. Бог часта выкарыстоўвае іншых людзей, каб дзяліцца сваімі дарамі. Дзелячыся хлебам, у першую чаргу мы запрошаны збірацца разам за сталом сваіх дамоў, — дзе разам знаходзяцца родныя і сваякі, як адна сям’я.

Падчас Літургіі мы — разам як сям’я веруючых за сталом Эўхарыстыі, — спажываючы пераменены хлеб — Божае Цела. Адносіны з Богам часта ў людзей фармальныя. Мы прыходзім да Бога як да нейкага начальніка, каб нешта ў Яго ўзяць.

У такім выпадку нам патрэбны не дарыцель, а дар. Мы думаем, што гэтага нам будзе дастаткова. Калі чалавек кіруецца толькі сваімі эгаістычнымі патрэбамі і прыходзіць з імі да Бога, то атрымліваецца, што самае важнае — патрэбы чалавека. Аднак мы вельмі часта памыляемся ў вызначэнні нашых патрэбаў.

Будзем жа прасіць Хрыста, каб падказаў нам тое, што заспакоіць голад нашай душы і дапаможа змяняць сваё жыццё.

кс. Кірыл Бардонаў, sb.by

для друку для друку