«Памерлы» не значыць «страчаны для нас»

smert_2Мы кажам пра памерлых, што яны пакінулі нас. Між тым яны побач з намі, пасля смерці яны нават бліжэй да нас, чым былі пры жыцці… Спосаб нашага мыслення пра памерлых паказвае, што насамрэч мы думаем пра Бога.

Бо калі мы ўяўляем сабе, што Ён з’яўляеца кімсьці далёкім, што мы Яго не бачым, то таксама і памерлыя, калі адыходзяць да Бога, здаюцца нам далёкімі. Вера сведчыць, што такое ўяўленне з’яўляецца ілжывым.

Увесь Стары і Новы Запавет пераконвае нас, што Бог ёсць блізка. Госпад Сам нястомна абвяшчае, што Ён побач з намі. Таксама Езус, адыходзячы ад Айца, прыгадваў: «Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння свету». Калі мы не бачым Яго, то толькі таму, што Ён знаходзіцца занадта блізка да нас: Ён утоены для нашых вачэй, якія бачаць толькі тое, што маюць перад сабой.

Найглыбокая сутнасць, рэальнасць Бога застаецца нябачнай. Калі дзякуючы Яму мы можам бачыць, гэта значыць, што Ён унутры нас, а не звонку. Нават у снах, дзе мы бачым больш, Ён застаецца нябачным.

Калі памерлыя так блізка з намі, як усталяваць з імі кантакт? Часам мы чуем пра «выклік» душ памерлых. Але такія спробы хутчэй за ўсё гавораць пра адсутнасць веры. Душы памерлых не трэба выклікаць, трэба толькі прыняць іх прысутнасць, утоеную ад вачэй плоці, але якая праяўляецца дзякуючы веры.

Памяць пра памерлых азначае нешта большае, чым толькі нашыя думкі аб іх. Кантакт з імі ажыццяўляецца з дапамогай малітвы. Тут мы адкрываемся на нябачную рэальнасць, якая атачае і пранізвае нашае жыццё.

Калі такім чынам мы адчуем блізкасць памерлых, мы адчуем і блізкасць Бога, Які прыняў іх да Сябе. Жыццё не скончваецца ў момант смерці, але адкрываецца на несмяротнасць. І памерлыя жадаюць цешыцца ёй разам з намі.

grodnensis.by са спасылкай на deon.pl

для друку для друку