Памерла сястра эўхарыстка Галіна Мурашка

З сумам паведамляем, што ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе памерла сястра Галіна Мурашка. Пахавальная Імша адбудзецца ў браслаўскім касцёле ў панядзелак, 21 жніўня, у 12.00.

Не так даўно сястра Галіна Мурашка святкавала 25 гадоў манаскага жыцця. Тады яна зноў аднавіла свае абяцанні і прысвяціла жыццё Богу. Для іншых сясцёр і шматлікіх вернікаў сястра Галіна з’яўлялася прыкладам пакоры, малітвы і ціхага служэння Езуса ў Эўхарыстыі.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане!

waladarka.by

для друку для друку