Палякі ахвяравалі Фаціме манстранцыю «Жанчына Эўхарыстыі»

Пілігрымы з Кракаўскай архідыяцэзіі, з розных частак Польшчы і за мяжой прымалі ўдзел у Фаціме ў перадачы дару палякаў — манстранцыі ў выглядзе Божай Маці, якая называецца «Жанчына Эўхарыстыі». Гэта вотум удзячнасці польскага народа з нагоды стагоддзя аб’яўленняў Панны Марыі.

Урачыстую святую Імшу цэлебраваў у Фаціме 24 верасня намеснік старшыні Канферэнцыі польскіх біскупаў, арцыбіскуп Кракава Марэк Ендрашэўскі, які перадаў прывітанне вернікам, што сабраліся на плошчы ля храма. Ён сказаў, што Фаціма становіцца сотым месцам, куды манстранцыя прыбывае на стагоддзе аб’яўленняў Фацімы. — Падчас эўхарыстычнай працэсіі, калі будуць несці, няхай яна кажа ўсім, што з далёкай ад Польшчы Фацімы да нашай краіны даносіцца гучны голас звона, які заклікае нас да навяртання, пакаяння і малітвы. Што гэты голас на Радзіме мы чуем і разумеем. Тое, што вельмі хочам, каб «Polonia sit semper fidelis» — «Польшча заўсёды была вернай» Хрысту, Адкупіцелю чалавека і Яго Найсвяцейшай Маці, — сказаў арцыбіскуп Ендрашэўскі.

Паводле episkopat.pl
Пераклад catholicnews.by

для друку для друку