Пакора. Канферэнцыя айца Аляксандра Жарнасека МІС

Тэма пакоры вядомая для кожнага верніка. Але, заўважым, мы лёгка і ўпэўненна заклікаем адзін аднаго да таго, каб быць пакорнымі, і значна радзей імкнемся вымагаць пакоры ад саміх сябе. У Бібліі, што праўда, мы не так шмат знойдзем тэкстаў пра пакору. І ўсё ж нашая тэма для духоўнага жыцця мае агромністае значэнне.

Пакора і ілжэпакора

Тэма пакоры часта гучыць у праваслаўнай духоўнасці. Мы чуем гэтае слова з вуснаў многіх святых і манахаў розных стагоддзяў. І менавіта ў гэтым ёсць пэўная праблема. Рэч у тым, што пакору часта цесна звязваюць з аскетычным хрысціянскім радыкалізмам, які быў характэрны для айцоў пустыні і для многіх аскетаў, што сталі ідэалам для многіх і многіх вернікаў. Не сакрэт, што на гэты радыкалізм паўплывалі маніхейцы са сваёй нянавісцю да цела, і Платон – са сваім перакананнем, што душа знаходзіцца нібы ў вязніцы цела і яе трэба вызваліць. Між іншым, маніхейцы не спажывалі мяса, лічылі цела злом і нават забаранялі жаніцца. У той ці іншай ступені гэтыя погляды паўплывалі на многіх радыкалаў ранняга хрысціянства, якія жылі на егіпецкай пустыні. Менавіта ў той час нараджаюцца перакананні, што трэба бясконца сябе прыніжаць у пакоры, дзеля таго, каб дайсці да нейкага высокага духоўнага ўзроўню.

Зразумела, што я тут банальна і занадта спрошчана спрабую апісаць складаную гістарычную карціну. Але гэта неабходна для нас, каб мы зразумелі, адкуль нараджаюцца многія хворыя перакананні пра пакору, якія мы маглі пачуць. Многія праваслаўныя мысліцелі задаюць пытанні: Як так сталася, што мы вяршыню Божага стварэння, якім ёсць чалавек, пачалі ўспрымаць за нішто, пачалі раўняць яго з чарвяком? Як так сталася, што творы айцоў пустыні 3-4 стагоддзяў сталі для нас важнейшымі за Святое Пісанне?

Некаторыя заўважылі, што гэты аскетычны ідэал прывёў да самападману. Часта ў сучаснай праваслаўнай літаратуры можна нават сустрэць паняцце “гардыня пакорных”. Чалавек гэтак можа імкнуцца сябе скарыць, так можа прыніжаць сябе на шляху да нейкага ідэалу, што ўрэшце можа нават пачаць ганарыцца, бо яму ўдалося сябе скарыць, што ён у выніку стаў “нейкім вялікім”. Напрыклад, Бярдзяеў звярнуў увагу, што можна казаць пра пакору ўнутраннага чалавека, пакору перад Богам, і пакору знешнюю, якая праяўляецца ў ідэалах, пабожнасці і аскетызме. Па ідэі, знешняя пакора павінна весці да ўнутранай, але менавіта ў тым і ёсць самападман, што некаторыя замест ўнутранай пакоры прыйшлі да самаўзвышэння. Вось як гэтую праблему апісваў ананімны манах часоў зараджэння егіпецкага манаства:

“Кажу вам, што многія неразумна катавалі свае целы і пакінулі іх, не прыдбаўшы нічога. Наша горла высахла ад пастоў, мы на памяць цытуем Біблію і спяваем псальмы… але ў нас няма таго, чаго шукае Бог: любові і пакоры…”.

Калі задумваешся над гэтымі складанымі гістарычнымі і духоўнымі пытаннямі, то пачынаеш разумець, што ў некаторых можа ўзнікнуць пытанне: а ці ёсць увогуле  неабходнасць для нас, веруючых, практыкавацца ў пакоры? Сёння ўсё часцей і часцей можна чуць ад веруючых захапленне лёгкім і вясёлым хрысціяанствам. Там памаліліся, там паспявалі, там парадаваліся… і ўсё павырашалася. У пратэстантаў ёсць тэндэнцыя, якую можна акрэсліць словамі “поспех у Богу”. Сярод гэтых поглядаў часта няма месца на хваробы, цярпенне, на беднасць. І ў выніку незразумелым становіцца тое, што ад сябе трэба нечага там вымагаць, праходзіць нейкія духоўныя этапы. Бо ў Богу павінна стацца нібыта ўсё проста, усё лёгка і без працы. Зразумела, што сярод такіх поглядаў тэма пакоры проста не існуе і яна там абсалютна незразумелая.

Некаторыя могуць сказаць, што нам, беларускім каталікам, такія погляды не пагражаюць, бо мы наадварот – гатовыя цярпець і не бачыць ніякага святла наперадзе. Згодны, гэта наша сур’ёзная праблема. Але адначасна: хіба захапленне “лёгкім” хрысціянствам ажно такое для нас чужое? Духоўнае жыццё многіх нашых вернікаў укладваецца даволі часта ў прыблізна такую схему: я хаджу на Імшу, часам крыху малюся, пару разоў у год спавядаюся, а нават часам чытаю Біблію… Дык што я не так раблю? Чаго мне яшчэ не хапае? А некаторыя спадзяюцца яшчэ на нейкія супермалітвы, якія нібыта ўсё павінны вырашыць – Пампейская навэнна, экзарцызм, “анкеткі з Росі” ну і г.д. Ты пачынаеш гаварыць чалавеку пра важнасць хаджэння ў веры, пра страх Божы, пра новае нараджэнне ў Духу Святым, пра дар усынаўлення, ачышчэнне, трыванне ў перыяд выпрабаванняў, пра пакору… І бачыш, што на цябе глядзяць як на чалавека з Марса. Бо для многіх вернікаў проста адсутнічае духоўнае жыццё, звязанае з этапамі, працэсам, з працай. Ім проста імпануе такое вось лёгкае хрысціянства, і яны здзіўляюцца, што гэта не працуе.

Менавіта таму я і хачу тут звярнуць увагу на тое, наколькі тэма пакоры важная для нашага жыцця і важная перад Богам.

Пакорныя і ўбогія

У Старым Запавеце паняцце пакоры амаль нераздзельна звязана з матэрыяльнай беднасцю. Бедны чалавек не мае ніякіх правоў, не мае права голасу, не можа ні ад каго нічога патрабаваць. Ён проста вымушаны быць нікім, быць пакорным. Але такую беднасць выбраны народ лічыў пракляццем, лічыў, што такая беднасць – Божая кара за грахі. І толькі з часоў цара Давіда пачынае ўзнікаць тэма духоўнай беднасці, якую мы сёння называем словам “убогасцю”. У псальмах мы чуем, што ўбогі – гэта не толькі той, хто не мае грошай. Да ўбогіх пачынаюць належаць бяздзетныя. І таму з’яўляецца песня убогай Анны, якая стала маці вялікага прарока Самуіла:

Лук сильных преломляется, а немощные препоясываются силою; сытые работают из хлеба, а голодные отдыхают; даже бесплодная рождает семь раз, а многочадная изнемогает. Господь умерщвляет и оживляет, низводит в преисподнюю и возводит; Господь делает нищим и обогащает, унижает и возвышает. Из праха подъемлет Он бедного, из брения возвышает нищего, посаждая с вельможами, и престол славы дает им в наследие; ибо у Господа основания земли, и Он утвердил на них вселенную (1 Цар 2,4-8).

Думаю, што многія зразумелі, што песня Анны моцна пераклікаецца з гімнам Багародзіццы Марыі, якая таксама сталася ўбогай дачкой Ізраіля.

Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу, бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі. І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца. Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. Скінуў магутных з трона і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў (Лукі 1,46-53).

Убогія – гэта таксама тыя, хто церпіць несправядлівы пераслед, хто не можа знайсці ў людзях ратунку, хто не спадзяецца на свае сілы. Яскравы прыклад – малітва ўбогай царыцы Эстэр. Хаця, па чалавечы здавалася б, ну як царыца можа быць убогай?

Помоги мне, одинокой и не имеющей помощника, кроме Тебя, Господи. Ты имеешь ведение всего и знаешь, что я ненавижу славу беззаконных и гнушаюсь ложа необрезанных и всякого иноплеменника; Ты знаешь необходимость мою, что я гнушаюсь знака гордости моей, который бывает на голове моей во дни появления моего, гнушаюсь его, как одежды, оскверненной кровью, и не ношу его во дни уединения моего… Боже, имеющий силу над всеми! услышь голос безнадежных, и спаси нас от руки злоумышляющих, и избавь меня от страха моего (Есф 4,17).

Невыпадкова і цар Давід пад натхненнем Духа Святога надае паняццю “бедны і ўбогі” духоўнае значэнне. Ён сам прайшоў праз такую духоўную ўбогасць. Ён быў звычайным пастухом, па міласці Божай стаў царом, а пасля быў пазбаўлены Царства і павінен быў уцякаць ад роднага сына. Цар Давід сам атаясамліваўся з убогімі, і нічога дзіўнага, што ў часы ганення вакол яго збіраюцца менавіта духоўна ўбогія, што і тлумачыць характар многіх псальмоў як малітву ўбогага.

И вышел Давид оттуда и убежал в пещеру Одолламскую, и услышали братья его и весь дом отца его и пришли к нему туда.  И собрались к нему все притесненные и все должники и все огорченные душею, и сделался он начальником над ними; и было с ним около четырехсот человек (1 Цар 22,1-2).

У біблійным слоўніку пад рэдакцыяй вядомага прафесара Бібліі езуіта Дзюфура напісана, што габрэйскі тэрмін “убогія Бога” (анавім Яхвэ) можна смела перакладаць як пакорныя, бо ідзе размова пра тых жа людзей.

Рэшта Ізраіля

Аднак найбольш духоўны сэнс ва ўбогіх і пакорных убачыў Духам Святым прарок Сафоній:

Взыщите Господа, все смиренные земли, исполняющие законы Его; взыщите правду, взыщите смиренномудрие; может быть, вы укроетесь в день гнева Господня (Соф 2,3).

Но оставлю среди тебя народ смиренный и простой, и они будут уповать на имя Господне.  Остатки Израиля не будут делать неправды, не станут говорить лжи, и не найдется в устах их языка коварного, ибо сами будут пастись и покоиться, и никто не потревожит их (Соф 3,12-13).

Магчыма, мы не раз чулі ўжо на «Вінаградніку» гэты тэрмін «рэшта Ізраіля». Па-чалавечы хочацца сказаць, што гэта тая рэшта народа, якая не пакланілася ідалам, не стала чужаложыць на ўзор паганаў, верна захоўвала ўсе запаведзі Божыя і г.д. Карацей, такі прававерны «каталіцкі спецназ», самы правільны, самы радыкальны, адзіны годны ўвайсці ў Божае Валадарства. Нібы такі каталіцкі перфекцыянізм і эксклюзівізм. Магчыма, многія так і разумеюць паняцце «рэшта Ізраіля». Але прарок Сафонія паказвае нам характэрную рысу гэтай группы веруючых. І гэта не бязгрэшнасць, як мы думаем, а пакора перад Богам і шчырыя, даверлівыя адносіны з Богам. Менавіта гэтую групу Бог асабліва палюбіў, асабліва прымае, пра што сведчаць многія тэксты Пісання:

Ибо не во множестве сила Твоя и не в могучих могущество Твое; но Ты — Бог смиренных, Ты — помощник умаленных, заступник немощных, покровитель упавших духом, спаситель безнадежных (Иф 9,11).

Паглядзіце, браты, на пакліканне вашае. Няшмат сярод вас мудрыхпаводле цела, няшмат моцных, няшмат шляхетнага паходжання. Але Бог выбраў неразумнае свету, каб асароміць мудрых, і слабое свету выбраў Бог, каб асароміць моцных; і бязроднае свету, і пагарджанае, і тое, чаго няма, выбраў Бог, каб знішчыць існае, каб ніякае цела не выхвалялася перад Богам (1 Кар 1,26-29).

Пан сказаў мне: «Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц удасканальваецца ў слабасці». Найбольш ахвотна буду хваліцца сваёй слабасцю, каб жыла ўва мне моц Хрыста. Таму ўпадабаў я слабасць, пагарду, нястачы, ганенні і ўціск за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны (2 Кар 12,9-10).

Шчаслівыя лагодныя, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю (Мц 5,5).

Таму яшчэ большую дае ласку, паколькі кажа: «Бог супраціўляецца ганарыстым, а пакорным дае ласку». Таму пакарыцеся Богу, а супраціўляйцеся д’яблу, і ён уцячэ ад вас (Як 4,6-7).

Адказваючы на пытанне, навошта нам такая, здавалася б, малапрактычная тэма пра пакору, хачу падкрэсліць, што Бог асаблівым чынам выбірае пакорных. Гэта характар Яго дзяцей. Без пакоры няма духоўнага жыцця і менавіта таму апостал Павел ставіць пакору, як плён Духа Святога, на тым самым узроўні, што і веру (Га 5,22-23 – рускі пераклад падае «кротость», а беларускі «стрыманасць»). Падобныя высновы мы знаходзім у Кнізе Сіраха:

Если желаешь премудрости, соблюдай заповеди, и Господь подаст ее тебе, ибо премудрость и знание есть страх пред Господом, и благоугождение Ему — вера и кротость (Сир 1,26-27).

Бог нават пакорнае сэрца гатовы прымаць як пакланенне Яму, як ахвяру:

Жертва Богу — дух сокрушенный; сердца сокрушенного и смиренного Ты не презришь, Боже (Пс 50,19).

І не выпадкова, што вялікія Божыя служыцелі, яркія прадстаўнікі Старога і Новага Запавету паўстаюць перад намі як асабліва пакорныя слугі Бога Айца. Маю на ўвазе Майсея і Езуса Хрыста. Хаця, зразумела, што неяк нават не па сабе ставіць Божага Сына нароўні з Майсеем, тым не менш, ёсць паміж імі нешта вельмі супольнае. Ідзе размова пра тое, што як Майсей, так і Езус выступаюць у ролі заканадаўцаў ад імя Бога Айца. І не выпадкова нагорная пропаведзь Хрыста паказвае нам Божага Сына, які ўзыходзіць на гару, сядае, а вакол Яго збіраюцца людзі. Гэты вобраз нагадвае нам Майсея на гары Сінай. І нават змест вучэння Хрыста ёсць аналогіяй да вучэння, дадзенага праз Майсея.

Не ўваходзячы ў пошукі падабенства паміж Майсеем і Езусам, можна адназначна сказаць, што яны былі асабліва ўзлюбленыя Богам Айцом і яны вылучаліся адметнай пакорай перад Богам Айцом.

За верность и кротость его Он освятил его, избрал Себе из всех людей, сподобил его слышать голос Его (Сір 45,4-5).

Моисей же был человек кротчайший из всех людей на земле (Числа 12,3).

Кто поверил слышанному от нас, и кому открылась мышца Господня? Ибо Он взошел пред Ним, как отпрыск и как росток из сухой земли; нет в Нем ни вида, ни величия; и мы видели Его, и не было в Нем вида, который привлекал бы нас к Нему. Он был презрен и умален пред людьми, муж скорбей и изведавший болезни, и мы отвращали от Него лице свое; Он был презираем, и мы ни во что ставили Его (Ис 53,1-3).

Ликуй от радости, дщерь Сиона, торжествуй, дщерь Иерусалима: се Царь твой грядет к тебе, праведный и спасающий, кроткий, сидящий на ослице и на молодом осле, сыне подъяремной (Зах 9,9).

Ён, будучы ў постаці Бога, не скарыстаў з таго, каб быць нароўні з Богам, але выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі, прыпадобніўшыся да людзей. І з выгляду стаўшы як чалавек, прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай. Таму Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усялякае імя (Флп 2,6-9).

Бог скарыў свой народ

Калі мы разумеем, наколькі Бог палюбіў пакорных, калі мы разумеем, што гэта характар Яго народа, Яго дзяцей, калі разумеем, што пакора ёсць абсалютна неабходным элементам для глыбокіх і сапраўдных адносінаў з Богам, то зможам таксама зразумець, што часам Бог дзіўным чынам вучыць нас пакоры. Гэты працэс навучання Біблія называе словам «скарыць». Канечне, калі мы думаем пра тое, што Бог нас скарае, то чалавечай радасці ад гэтага, шчыра кажучы, няшмат, бо нам можа здавацца, што гэта штосьці накшталт «дзедаўшчыны», што Бог нібы хоча паглядзець, ці вытрываем мы. Менавіта гэтак часта мы сябе і адчуваем, калі Бог нас скарае. І менавіта таму, каб мы не рабілі такой высновы, нам найперш трэба зразумець неабходнасць пакоры ў адносінах з Богам. Калі мы самі не скарымся і калі Бог нас, па сваёй міласці, не скарыць, то нашыя адносіны з Ім не маюць перспектываў.

У кантэксце нашых разважанняў хачу прызнацца, крыху са страхам і здзіўленнем, што я пачаў назіраць за сабой дзіўную ціхую радасць, калі бачу, як у свеце здараюцца нейкія глабальныя бедствы. Не, гэта не зларадства, не злоба, не зайздрасць і не злапамяцтва. Гэта радасць духоўная, а не чалавечая. Яна ціхая, крыху можа й нелагічная. Напрыклад, калі я бачу крызіс пакліканняў да святарства, да манаства, калі бачу, як Божыя служыцелі пакідаюць сваё пакліканне і ідуць у свет. Здаецца, ну чаму тут радавацца? Гэта ж трагедыя, і сапраўды – гэта трагедыя! Але Хтосьці глыбока ўва мне паказвае іншыя рэчы. Напрыклад, на тое паказвае, што гэта працэс ачышчэння. Бог штосьці хоча нам праз гэта паказаць, Бог хоча скарыць нас перад Ім.

Падобныя рэчы я перажываю таксама, калі чую пра прыродныя катаклізмы, калі гінуць людзі і чалавек не пануе над сітуацыяй, над фінансавымі абваламі на біржах. І нават цяпер, падчас трагедыі распаўсюджвання каронавіруса, мне хочацца сказаць: навука ўсяго не вырашае, чалавек не гаспадар свайго жыцця, не гаспадар над прыродай. Высокія тэхналогіі, запасы золата, зброі і грошай не даюць адказаў на складаныя пытанні і не даюць гарантыі даўгалецця. Ва ўсіх гэтых чалавечых трагедыях я бачу, як Бог нібы запрашае нас з пакорай паглядзець у Яго бок, а не ў бок палітыкі, навукі, медыцыны і г.д. Думаю, што менавіта так Бог нас скарае. Так скараў людзей тысячы гадоў і ў гэтым Яго агромністая міласэрнасць. І слава Богу за гэта! Разумею, як гэта страшна гучыць, але думаю, што так ёсць, менавіта такія падзеі адбываюцца ў духоўным свеце. Не магу сказаць, што Бог плануе гэтыя падзеі-трагедыі, але дазваляе ім быць і тым самым можа нас скараць. Цікава, што многія айцы Касцёла пісалі, што найбольш нас скарае перад Богам смерць. У абліччы блізкай смерці чалавек можа выразна адчуць, хто ён, а хто – Бог.

Адзін вядомы праваслаўны падзвіжнік, калі трапіў у сталінскі лагер, стаў пытацца ў Бога: за што? І атрымаў такі адказ: а памятаеш, ты прасіў Мяне, каб Я навучыў цябе пакоры… Дык вось, вучыся, гэта Мая школа пакоры…

Паўтаруся: гэты працэс, калі Бог нас, у сваёй дабрыні, скарае, зусім не новы. Найперш гэтую школу праходзіў ізраільскі народ. Перш чым ён стане народам выбранным, народам Запавету, народам Божага Сына, народам Месіі, ён павінен будзе скарыцца перад Богам. Сам, ён, вядома, на такое пайсці ніяк не мог, і таму Бог пачынае яго скараць:

И помни весь путь, которым вел тебя Господь, Бог твой, по пустыне, вот уже сорок лет, чтобы смирить тебя, чтобы испытать тебя и узнать, что в сердце твоем, будешь ли хранить заповеди Его, или нет; Он смирял тебя, томил тебя голодом и питал тебя манною, которой не знал ты и не знали отцы твои, дабы показать тебе, что не одним хлебом живет человек, но всяким [словом], исходящим из уст Господа, живет человек; одежда твоя не ветшала на тебе, и нога твоя не пухла, вот уже сорок лет. И знай в сердце твоем, что Господь, Бог твой, учит тебя, как человек учит сына своего… питал тебя в пустыне манною, которой не знали отцы твои, дабы смирить тебя и испытать тебя, чтобы впоследствии сделать тебе добро, и чтобы ты не сказал в сердце твоем: «моя сила и крепость руки моей приобрели мне богатство сие» (Втор 8,2-5.16-17).

Моисей и Аарон пришли к фараону и сказали ему: так говорит Господь, Бог Евреев: долго ли ты не смиришься предо Мною? отпусти народ Мой, чтобы он совершил Мне служение (Вых 10,3).

Бог скарае свой народ шмат разоў з прычыны іх грахоў, нявернасці, з прычыны ідалапаклонства, або жадання стаць самастойнымі, незалежнымі ад Бога. Як правіла, Бог скараў народ вайной, хваробай або рабствам. І толькі самыя чуйныя бачылі ў гэтым руку Божую. Усе астатнія бачылі толькі палітыку і акупантаў. Падобным чынам Бог скарае кожнага веруючага ў большай ці меншай ступені. Часам Біблія ўжывае слова «выпрабоўвае». Не зусім тое ж самае, але блізкае па сэнсу.

Скарыцца перад Богам

Веруючы чалавек, адкрываючы сваё ўласнае месца ў гэтым свеце і перад Богам, сам даходзіць да пераканання, што перад Богам трэба скарыцца, а калі не хочацца, то трэба змусіць сябе да гэтага працэсу. Думаю, што Бог пачынае скараць чалавека ці народ тады, калі веруючыя самі не распачынаюць гэтага працэсу. Часам здараецца, што веруючы нібы і стараецца скарыць сябе перад Богам, але ўсё роўна можа дайсці да такой мяжы, калі захоча сказаць: ну колькі можна скараць сябе, нешта ж і я магу зрабіць без Бога. І вось тады Бог зноў пачынае скараць. Нам вельмі цяжка прыняць тое, што сапраўды без Бога мы нічога не можам і што самі мы нішто. І як бы мы ні стараліся сябе скарыць перад Ім, то ўсім нам хочацца вывесці простыя заканамернасці: мы самі па сабе дахаем, спім, думаем, нараджаемся. Калі веруючы так пачынае думаць, то Бог зноў часта можа пачаць скараць яго, каб паказаць, што нават кожны рытмічны ўдар нашага сэрца адбываецца не сам па сабе, а толькі ў залежнасці ад Яго.

Першы крок нашай пакоры перад Богам – пакаянне. Гэта той момант, калі мы пачынаем разумець, што ў Яго трэба прасіць прабачэння, хаця, здаецца, я Яму ж нібыта нічога дрэннага і не зрабіў.

Яскравым вобразам такой пакоры з’яўляюцца: прыпавесць пра малітву мытніка ў святыні, блудніца, якая плача каля ног Езуса, разбойнік, які прызнае на крыжы сваю віну, блудны сын, які вяртаецца да айца. Усе яны скарылі сябе перад Богам з прычыны сваіх грахоў і атрымалі прабачэнне і апраўданне. Асаблівай увагі заслугоўвае прыпавесць пра мытніка:

Расказаў таксама прыпавесць і некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: «Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца: адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю”. А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: “Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшнага”. Кажу вам, што менавіта гэты пайшоў да дому свайго апраўданы, а не той, бо кожны, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны» (Лк 18,9-14).

Зразумела, гаворка тут не пра прыніжэнне сябе дзеля самога прыніжэння. Магчыма, мытнік, пазнаючы свае грахі, проста адкрыў праўду пра самога сябе, а фарысей якраз гэтай праўды не бачыў. Глыбіня гэтай прыпавесці не ў прыніжэнні, а ў здольнасці ўбачыць праўду.

Веруючы чалавек скарае сябе перад Богам не толькі з прычыны свайго граху. Мы скараем сябе таксама тады, калі адкрываем сваю прыродную немач перад Створцам, адкрываючы Яго сілу, Яго ўладу, мудрасць, дабрыню. Скарыць сябе перад Богам – гэта, між іншым, прызнаць, што Ён мне нічым не абавязаны. Ён не абавязаны адказваць мне, лячыць мяне, бараніць ад ворагаў, дапамагаць мне. Проста не мае такога абавязку, а я не маю права гэтага ўсяго патрабаваць ад Яго. Усё, што Бог дае, Ён дае па сваёй міласці, а не таму, што Ён мне штосьці павінен. Калі веруючы чалавек пачынае гэта разумець, то скараецца перад Створцам не столькі як грэшнік, колькі як убогае стварэнне. Як жа гэта выдатна разумеў прарок Ісая!

Горе тому, кто препирается с Создателем своим, черепок из черепков земных! Скажет ли глина горшечнику: «что ты делаешь?» и твое дело [скажет ли о тебе]: «у него нет рук?» Горе тому, кто говорит отцу: «зачем ты произвел [меня] на свет?», а матери: «зачем ты родила [меня]?» (Іс 45,9-10).

Какое безрассудство! Разве можно считать горшечника, как глину? Скажет ли изделие о сделавшем его: «не он сделал меня»? и скажет ли произведение о художнике своем: «он не разумеет»? (Іс 29,16).

Думаю, што многія фрагменты Святога Пісання кажуць нам менавіта пра пакору перад Створцам, які ўсё ведае, усё разумее, які мудры.

И сказал Господь Моисею, говоря: также в девятый [день] седьмого месяца сего, день очищения, да будет у вас священное собрание; смиряйте души ваши и приносите жертву Господу; никакого дела не делайте в день сей, ибо это день очищения, дабы очистить вас пред лицем Господа, Бога вашего; а всякая душа, которая не смирит себя в этот день, истребится из народа своего (Левит 23,26-29).

Калі хто думае, што ён лепшы, а не з’яўляецца такім, той ашуквае самога сябе. Няхай кожны ацэньвае свае чыны, і тады толькі ў самім сабе будзе мець славу, а не ў іншым (Гал 6,3-4).

Ты кажаш: “Я багаты і разбагацеў, і ні ў чым не маю патрэбы”, а не ведаеш, што ты няшчасны і варты жалю, убогі, сляпы і голы. Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае агнём, каб ты разбагацеў, і белую шату, каб ты апрануўся і каб не быў бачны сорам тваёй галечы. Бальзамам памаж свае вочы, каб бачыць (Ап 3,17-18).

Скарыць сябе, але як?

Паспрабуем звярнуць увагу на некалькі момантаў, якія падаюцца важнымі ў нашай тэме.

Прыняць праўду

Гэта вельмі характэрная рыса пакоры, і мы пра яе ўжо ўзгадвалі. Скарыцца – азначае прыняць розную праўду, як добрую, так і кепскую. Мы пра гэта ўжо крыху казалі. Гэта можа быць праўда пра наш грэх, праўда пра тое, што паміраем, праўда пра невылечнасць хваробы, праўда пра тое, што нехта не меў прыкладу добрай сям’і і не ведае, як яе стварыць, праўда пра залежнасць і сузалежнасць, праўда пра фізічныя абмежаванні, пра тое, што мы не маем уплыву на падзеі ў дзяржаве, на палітыку і г.д. Гэты спіс “праўдаў” можна множыць бясконца. Памятаю, як мяне вельмі ўразіла адна гісторыя, калі жанчына памірала ад раку і ў яе былі ўжо апошнія стадыі гэтай хваробы. Жанчына была веруючай пратэстанткай і не жадала змірыцца з тым, што памрэ. Яна пераконвала сябе і іншых, што Бог яе аздаровіць, змушала сябе паверыць у тое, што Бог учыніць паводле яе планаў толькі таму, што яна верыць. За дзень да смерці яна паклікала доктара і сказала: перадайце маёй маме, што я ўсё ёй прабачаю і мне вельмі шкада, што я так і не змагла з ёй развітацца. Пасля яна паклікала праваслаўнага святара, паспавядалася і на наступны дзень памерла. Яна скарылася перад Богам за дзень да смерці.

Усе гэтыя “праўды”, з якімі нам часам даводзіцца змірыцца, можна падзяліць на некалькі групаў. Першая – праўда пра наш грэх. Другая – праўда пра нашу чалавечую абмежаванасць і Божую веліч (прыняць Бога Створцу). Трэццяя – праўда пра наша выбранства. На апошняе хачу асаблівым чынам звярнуць увагу. Нам часта цяжка не толькі прыняць наш грэх і слабасць, але некаторым нават яшчэ цяжэй прыняць тое, што Бог дае нам, грэшным, слабым і нікчэмным, нейкае заданне, нейкую місію, пакліканне, дары духоўныя. Гэта крыху дзіўна, але сапраўды трэба было блуднаму сыну мець пакору, каб пасля сваіх прыгодаў прыняць ад Айца сандалі на ногі і пярсцёнак на руку. Калі мы чуем словы Пятра “адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны”, то з аднаго боку тут гучыць пакора Пятра адносна сваёй грахоўнасці, а, з іншага боку, і непакора адносна Божага выбранства. Мы ведаем, што Хрыстос прынізіў Сябе, але, разам з тым, чытаем у Евангеллі ад Яна: Езус жа, ведаючы ўсё, што павінна з Ім стацца, выйшаў і сказаў ім: «Каго шукаеце?» Яму сказалі: «Езуса з Назарэта». Кажа ім: «Гэта Я!» Стаяў жа з імі таксама Юда, які выдаў Яго. І калі Ён сказаў ім: «Гэта Я!», яны адступілі назад і ўпалі на зямлю (Яна 18,4-6). Езус не кажа: Ну што вы… не трэба… я толькі чалавек… Езус ведае, чаму яны ўпалі, бо Ён назваў Імя Таго, хто аб’явіўся Майсею. Езус ведае сваю годнасць, ведае, хто Ён і якое заданне выконвае. Таму і мог спакойна прапаведваць, даказваць, спрачацца і г.д.

Некаторым можа здавацца, што калі мы не прымаем Божага задання, калі хаваемся ад яго, то нічога страшнага не дзеіцца. Не сказаў бы, што гэта не страшна. У свеце дзейнічае таемнае правіла, якое гучыць наступным чынам: калі адпаведныя людзі не займаюць свайго месца ў жыцці, то гэтае месца зоймуць неадпаведныя. Гэтае правіла дзейнічае паўсюль. Калі кампетэнтны чалавек не будзе выказвацца, то замест яго выкажуцца некампетэнтныя. Калі прарокі будуць маўчаць, то загавораць ілжэпрарокі. Зразумела, што кожнае заданне ад Бога павінна быць дакладна распазнана, але гэта ўжо іншае пытанне і іншая тэма. Я часта згадваю словы Акуджавы і мне хочацца іх паўтараць у многіх выпадках: Дай рвущемуся к власти навластвоваться всласть. Але, калі добра падумаць, то тут ёсць і праблемка. Думаю, што гэта наша пасіўнасць нібыта ў імя пакоры вельмі часта не адпавядае Божым планам і за ўсім гэтым нават крыецца замаскіраваная непакора, страх перад прыняццем праўды.

Скарыцца перад Богам, а не перад чалавекам

Гэты момант неадназначны і складаны, але хочацца, каб мы яго пачулі. Біблія шмат разоў кажа нам, што трэба быць чалавекам пакорным і мірным у адносінах да свецкай і духоўнай улады, да бацькоў, да мужа. У нейкіх момантах Бог праз прарокаў прызывае скарыцца перад ворагам і акупантам, бо яны былі бічом Божым на норад выбраны з прычыны грэхападзення. З прычыны свайго граху цар Давід скарыўся перад чалавекам, які кідаў у яго камяні. І такіх гісторый можна знайсці даволі шмат. Але ўсе яны маюць адно “але”. Веруючы чалавек разумее, што за гэтымі людзьмі стаіць Бог, Яго Воля. Такім чынам, яны скараюцца не перад чалавекам, а перад Богам, які можа дзейнічаць праз чалавека. Ці заўсёды Бог дзейнічае праз чалавека? Не! Калі Галіяф ішоў з мячом на Давіда, то Давід усведамляў, што Бог не пасылаў гэтага ворага, і таму з ім трэба змагацца, а не скарацца перад ім. Але зусім інакш зробіць Давід у адносінах да Семея, бо зразумее, што гэтаму чалавеку Бог дазваляе прыніжаць Давіда, і тут трэба скарыцца (2 Цар 16, 5-12).

Гэтая тэма вельмі цяжкая для нас, беларусаў. Вельмі часта мы не гатовыя скарыцца там, дзе павінны скарыцца, але затое ціхенька можам сядзець там, дзе трэба праявіць супраціў. Нашую гэтак званую “пакору” часта можна назваць зусім іншымі словамі – страхам, маладушнасцю, адсутнасцю пачуцця ўласнай годнасці, нізкай самаацэнкай.

Аскеза і пакора

Мы ўжо казалі пра тое, што часта ў хрысціянстве можна бачыць яўны перагіб пакоры, што хутчэй нагадвае нават “дзедаўшчыну” – ты павінен рабіць так і так, бо табе загадалі і нават не маеш права штосьці аспрэчваць. Зразумела, што гэта паталогія і перагіб. Але, разам з тым, чалавеку, які ніколі не скараў сябе, часам карысна скаштаваць такой “дзедаўшчыны” і скарыць сябе там, дзе зазвычай людзі не павінны сябе скараць. Гаворка тут пра крайнасці. Чалавек, які шмат есць, павінен навучыцца галадаць. Падобна і чалавек, які ўвесь час дамагаўся, каб рабілі па-ягонаму, часам павінен згадзіцца на нелагічныя нават учынкі, якія яго прыніжаюць, для таго, каб пачаць ламаць сваю пыху.

Пакора і лянота

Для многіх з нас паўстае пытанне: да якога моманту трэба змагацца і нечага там дабівацца, а калі трэба скарыцца перад рознага роду стыхіямі. Зразумела, што адназначнага адказу няма, бо гаворка ідзе пра розныя сітуацыі. На такога роду пытанні для мяне заўсёды добрым прыкладам з’яўляецца Марта Робэн, якая скарылася перад сваім паралічом, бо зразумела, што ў гэтай хваробе для яе быў Божы план. Але пакуль яна гэтага не зразумела, то змагалася з хваробай гадамі. Калі да Марты прыязджалі хворыя людзі, яна казала ім: змагайцеся, не апускайце рук, маліцеся, не паддавайцеся.

Думаю, цяжка сутнасць пакоры зразумець лянівым людзям, якія нават не пачалі сваё змаганне. Адназначна, што няма сэнсу казаць пра тое, што трэба скарыцца, калі ты не намучыўся у барацьбе. У нейкім сэнсе вельмі тут трапным будзе вобраз Пятра, які кажа: Пане, мы ўсю ноч лавілі, мы намучыліся, гэта ўжо не мае ніякага сэнсу, але добра, я гатовы скарыцца і закінуць сеці чарговы раз толькі таму, што Ты так кажаш, хоць гэта і не лагічна.

Часта мы задаём пытанне: ці нам яшчэ трэба за чалавека маліцца, ці ўжо трэба здацца і скарыцца? Шчыра кажучы, у мяне няма адказу на такія пытанні. Часам я сам не знаходжу адказу на падобныя пытанні, калі іх задаю сабе, ці Богу. Я гатовы да любога адказу і варыянту. Я гатовы перастаць маліцца і гатовы маліцца яшчэ мацней, абы толькі хто мне даў адказ, што рабіць, як у той альбо іншай сітуацыі будзе правільна. Бо хочацца быць упэўненым, хочацца не памыліцца. Я гатовы на высілак, абы толькі не памыліцца. І якраз  у гэткай гатоўнасці няшмат пакоры. Скарыцца ў такіх пытаннях – гэта значыць, прыйсці да Бога і сказаць: я бязрадны, я не ведаю, што рабіць, у мяне няма рашэння, я выношу гэтае пытанне на святло перад Табой, давяраю яго Табе. За такой паставай крыецца наша чалавечая бязраднасць і спроба па-дзіцячы даверыцца Яму. Часта мы не атрымаем ніякага адказу і тады мы ў веры, што былі пачутыя Ім, прымаем нейкае рашэнне і гатовыя несці адказнасць за яго.

Калі вы паспрабуеце адчуць, ці перажыць апісаную мною сітуацыю, то зможаце заўважыць, што, шукаючы правільнага беспамылковага рашэння, мы не знаходзім для сябе супакою. Калі ж мы прыходзім да Бога і вызнаём сваю немач і бязраднасць, то можам перажываць спакой з прычыны таго, што Ён нас не адкідвае, а прымае як слабых сваіх дзяцей. Гэты спакой нам дае пакора. Гэта важны нюанс. Раней мне здавалася, што скарыцца – значыць спакойна прыняць нейкую некамфортную сітуацыю. Цяпер бачу крыху больш. Скарыцца – значыць, пагадзіцца з сітуацыяй (з праўдай, з немаччу), а ў выніку часта прыходзіць спакой.

Скарыцца перад свабодай дзеяння Бога

Ты трымаеш павекі маіх вачэй,

я непакоюся і не магу гаварыць.

Разважаю пра даўнія дні,

пра мінулыя гады.

Успамінаю ноччу свае песні,

разважаю ў сэрцы сваім, і дух мой дапытваецца:

хіба адкінуў Пан навекі

і не будзе больш спагадаць?

Хіба назаўсёды скончылася Ягоная міласэрнасць,

няўжо скончылася Ягонае слова

з пакалення ў пакаленне?

Няўжо Бог забыў пра літасць

і ў гневе затрымаў сваю міласэрнасць.

І сказаў я: «Балюча мне,

што змянілася правіца Найвышэйшага».

Буду ўспамінаць справы Пана,

буду ўспамінаць Твае даўнія цуды. (Пс 77, 5-12).

Працытаваны тут псальм паказвае нам яшчэ адну важную сферу, перад якой мы павінны скарыцца. Бог дзейнічае, калі хоча і як хоча. Ён не абавязаны пунктуальна благаслаўляць нас, рэгулярна адказваць, рашаць нашыя праблемы па нашым патрабаванні. У Бога ёсць свой час для дзеяння. І я не ведаю, чаму Ён столькі часу не вырашаў маю асабістую праблему, чаму не даў пазнаць сілу Духа Святога раней. Мы не ведаем, чаму Бог не сустрэўся з Саўлам да таго, як адбылося забойства Стэфана. Здаецца, прыйшоў бы Езус да Саўла на месяц раней і Стэфан жыў бы, і прапаведаваў бы Евангелле. Нам гэтага ніколі не зразумець. Мы можам толькі ў пакоры прыняць, што ў Бога свой час, што Ён мудра кіруе і што Ён добры.

Аўтар псальму (магчыма, цар Давід), задае пытанні: няўжо Ты перастаў благаслаўляць, перастаў літавацца, размаўляць з намі? І сам жа нібы адказвае: ну, перастаў і перастаў… мае на тое права… а я буду ўзгадваць тыя часы, калі было інакш, калі я адчуваў Яго руку побач!..

Айцец Аляксандр Жарнасек МІС, viartannie.org

для друку для друку