Паэт Уладзімір Някляеў паразважаў у Друі пра дух народа

Гэта адбылося ў суботу, 29 ліпеня, падчас першага дня фэсту ў гонар Маці Божай Анёльскай.

Таксама ў гэты дзень завяршыўся мастацкі пленэр, у якім прынялі ўдзел каля сарака мастакоў. Пленэр быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

З нагоды гэтых урачыстасцей у Друю прыбыў біскуп Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу. Пасля Імшы паэт Уладзімір Някляеў прачытаў свае вершы і падараваў пробашчу мясцовай парафіі ксяндзу Сяргею Сурыновічу карціну мастака Уладзіміра Вішнеўскага, на якой змешчаны вобраз Папы Яна Паўла ІІ.

Паэт распавёў, што быў уражаны тым, калі святы Папа прыязджаў у Варшаву, і ўся плошча, якая налічвала мільён вернікаў, разам з Пантыфікам чытала малітву “Ойча наш”. Спадар Уладзімір марыць, каб такое калісьці стала магчымым і ў нас у Беларусі.

Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, відэа

для друку для друку