Падзяка за дабро!

pomoszСвятлана Касевіч з Глыбокага выказвае падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія адгукнуліся на яе просьбу дапамагчы ў лячэнні за мяжой яе дачкі Ганны Фамінскай.

Пра збор сродкаў на лячэнне мы пісалі раней.

“Хачу выказаць шчырую падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія дапамаглі нам сабраць неабходную суму для паездкі ў Германію. – піша Святлана Касевіч.

– У нямецкай клініцы мы атрымалі кваліфікаваную кансультацыю прафесара і шанец на доўгае паўнавартаснае жыццё.

Хачу сказаць вялікі, вялікі мацярынскі дзякуй за вашы добрыя сэрцы.”

для друку для друку