Падсумаванне катэхетычных заняткаў сярод міністрантаў і моладзевага хору «Calasanz» прайшло ў Шчучыне

szczuczyn0622-23 мая ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбылося падсумаванне чарговага навучальнага і катэхетычнага года перад канікуламі.

22 мая прайшлі выбары на найлепшага міністранта і найлепшую харыстку парафіі. Моладзь, назіраючы адзін за адным праз увесь мінулы час, магла ацаніць і выбраць таго, у кім бачыць прыклад для наследавання, і надаць яму тытул міністранта або харысткі года.

Чарговай часткай падсумавання стаў дзень духоўных сустрэч для моладзі 23 мая. У праграме дня было шмат цікавых пунктаў. У прыватнасці, акрамя малітвы, міністранты і харысты павінны былі падрыхтаваць рэкламу, у якой запрашаюць і заахвочваюць равеснікаў да ўдзелу ў сваіх групах.

Былі таксама забавы, падчас якіх моладзь павінна была адшукаць скарб, схаваны недзе ў Шчучыне.

Акрамя заняткаў для дзяцей, у гэты дзень адбылася таксама сустрэча для іх бацькоў. Перад урачыстай святой Імшой дарослыя сустрэліся падчас інфармацыйнай часткі з запрошаным у парафію госцем – кс. Міхалам Бубенам, які служыць у Маладзечне. Ксёндз Міхал Бубен нагадаў пра заданні, аб якіх павінна памятаць кожная хрысціянская сям’я.

Сустрэчы завяршыліся агульным пачастункам, забавамі і ўручэннем узнагародаў міністрантам, харыстам і іх бацькам.

А. Віталь Слука, тэкст і фота
Пераклад з польскай мовы catholic.by

для друку для друку