Падрабязнасці Будслаўскага фэсту 2020 у спецыяльным відэазвароце арцыбіскупа Кандрусевіча

У спецыяльным відэазвароце Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падрабязна распавядае пра тое, якім чынам будзе арганізавана ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі 1 і 2 ліпеня.

У відэазвароце арцыпастыр падрабязна тлумачыць, якім чынам будзе выглядаць сёлетняе святкаванне ў Будславе, што праходзіць у надзвычайных умовах пандэміі. Арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсліў, што з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі Будслаўскі фэст будзе арганізаваны не так, як звычайна.

Касцёльныя ўлады робяць усё магчымае для таго, каб падтрымаць гэтую традыцыю, але пры гэтым пазбегнуць рызыкі новых заражэнняў.

Гэтаму павінна спрыяць акуратнае выкананне санітарных мер перасцярогі, а таксама малітва праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай аб выбаўленні Беларусі і ўсяго свету ад пандэміі.

Іерарх паведаміў, што дэвізам урачыстасці, якая праходзіць у год 100-гадовага юбілею святога Яна Паўла ІІ, стануць словы яго біскупскага і папскага служэння: «Марыя, я ўвесь Твой».

Акрамя таго, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў, які сюрпрыз чакае беларускіх вернікаў падчас урачыстасці ў Будславе, і запрасіў усіх, хто можа, далучацца да святкавання, прынамсі духоўна.

Catholic.by

 

для друку для друку