Падчас арганнага канцэрта ў Навагрудку ў хвіліне малітвы ўзгадалі спачылага кс. Леаніда Несцюка (+відэа)

У суботу, 22 красавіка, у навагрудскім касцёле Святога Міхала Арханёла адбыўся Пасхальны канцэрт арганнай музыкі і вакальнага спеву. На самым пачатку канцэрту, прысутныя ў хвіліне ціхай малітвы ўзгадалі спачылага кс. Леаніда Несцюка, па ініцыятыве якога ў Гервятах праходзілі на высокім узроўні арганныя і вакальныя канцэрты, пра якія ведаюць многія ў Беларусі і па-за яе межамі.

Нягледзячы на працяглыя выходныя, канцэрт наведала вялікая колькасць гасцей, што перад самым канцэртам касцёл Святога Міхала Арханёла ледзь памясціў усіх жадаючых (каля 500 чалавек). Былі таксама і ганаровыя госці духоўнай вечарыны: кс. Віталь Цыбульскі — душпастыр ва Усялюбе, кіраўнік Навагрудскага райвыканкама Анатоль Маркевіч са сваім намеснікам і іншыя.

У ліку выканаўцаў арганнай музыкі былі піяніст і арганіст Іван Кучарэнка, арганіст Андрэй Міхневіч, салістка камернага хора Фінберга Таццяна Глазунова і вакальная група “Арнамент”. У музычнай праграме дамінавала пасхальная тэматыка, творы “Pie Jesu” Эндру Вебера, “Halleluajah” Леанарда Коэна, “Amen Alleluja” Г. Гендэля, “Veni, Veni, Emmanuel” i пасхальныя каноны.

Генута Грыцутэ, тэкст і фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі