Пачаўся суд па справе крадзяжу ватыканскіх дакументаў

AFP4753184_Articolo24 лістапада ў Трыбунале Дзяржавы Ватыкан адбылося першае слуханне па справе аб крадзяжы і распаўсюдзе канфідэнцыйных дакументаў Святога Пасаду.

На ім прысутнічалі ўсе пяць абвінавачаных: кс. Вальеха Бальда, Франчэска Шаўкі, Нікола Маё, Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фіціпальдзі, у суправаджэнні сваіх адвакатаў. Адсутнічаў прадстаўнік пацярпелага боку – Апостальскай Сталіцы.

У ходзе пасяджэння былі заслуханы две папярэднія заўвагі. Першая, з боку адваката кс. Бальда, аб тэрміне для прадастаўлення доказаў абароны. Другая, з боку адваката Фіціпальдзі, аб негрунтоўнасці абвінавачванняў у адрас яго кліента па прычыне адсутнасці саставу злачынства.

Прамотар справядлівасці, у сваю чаргу, адказваючы на другую заўвагу, сцвердзіў, што справа не тычыцца парушэння свабоды пячаці, але дзейнасці па атрыманні канфідэнцыйных дакументаў.

Судовая рада, пасля 45-хвіліннай сустрэчы, адхіліла дзве прадстаўленыя заўвагі і прызначыла наступнае слуханне на 30 лістапада. Падчас яго будуць заслуханы абвіначаныя па справе аб крадзяжы і распаўсюдзе канфідэнцыйных дакументаў Святога Пасаду.

 Ватыканскае Радыё

для друку для друку