Пачатак рэалізацыі праекта YES!

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас Беларусь сумесна з партнёрамі з Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у 2020 годзе пачало рэалізацыю Міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага Праекта YES! (Youth Empowerment and Strengthening) – «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» ў мэтах павышэння ўзроўню жыцця патрэбуючых падтрымкі маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

Са жніўня 2020 г. у дадзеных рэгіёнах каардынатары пачалі працу па падборы кандыдатаў на пасады трэнераў праекта YES!, навучанне якіх запланавана на сярэдзіну лістапада бягучага года. Вучэбна-метадычныя дапаможнікі для правядзення трэнінгаў для трэнераў, а таксама інфармацыйныя матэрыялы для працы Рэгіянальных цэнтраў знаходзяцца ў распрацоўцы з сакавіка гэтага года і рыхтуюцца да публікацыі ў бліжэйшы час.

Нацыянальным офісам праведзены Конкурс на пасаду экспертаў праекта YES! з мэтай прыцягнення да супрацоўніцтва лепшых спецыялістаў.

За апошнія месяцы Нацыянальным Карытас былі праведзены перамовы і падпісаны цэлы шэраг пагадненняў:

  1. Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця паміж РМ «ДКТ Карытас» ККББ і Мясцовым сацыяльным фондам «Добра» па сумесных намаганнях у дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь;
  2. Пагадненне аб супрацоўніцтве з Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва;
  3. Пагадненне аб супрацоўніцтве з ААТ «Белаграпрамбанк» у рамках сумеснага праекта «Цэнтры прыцягнення Igrow», накіраванага на развіццё малога і сярэдняга бізнесу і прадастаўлення абсталяваных памяшканняў для правядзення трэнінгаў для моладзі; цяпер рыхтуюцца пагадненні з рэгіянальнымі Карытас;
  4. Пагадненне аб супрацоўніцтве з ІКУ «Садзейнічанне Развіццю Бізнеса»;
  5. Пагадненне аб супрацоўніцтве з Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.

Нацыянальным каардынатарам праекта YES! пры падтрымцы супрацоўнікаў Нацыянальнага Карытас арганізаваны штотыднёвыя скайп-сустрэчы з каардынатарамі праекта, у рамках якіх праходзяць навучанне і кансультаванне пры ўдзеле юрыста і спецыяліста па сувязях з грамадскасцю Нацыянальнага Карытас, а таксама іншых спецыялістаў і экспертаў праекта.

У жніўні-верасні 2020 года ў рамках рэалізацыі праекта YES! дыяцэзіяльнымі каардынатарамі ажыццёўлена наступная дзейнасць:

  1. Наладжана ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі Раённых выканаўчых камітэтаў (РВК), арганізаваны і праведзены сустрэчы, падчас якіх прадстаўнікі органаў улады атрымалі інфармацыю аб праекце YES!, аб планах па яго рэалізацыі на тэрыторыі раёнаў. У выніку канструктыўнага дыялогу дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве і падтрымцы праекта на дзяржаўным узроўні, атрымана статыстычная інфармацыя для афармлення прэзентацый праекта YES!, складзена схема працы па гэтым праекце з удзелам дзяржаўных структур.
  2. Ажыццёўлена ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі СМІ з мэтай анансавання праекта. Па выніках сустрэч у рэгіёнах апублікаваныя інфармацыйныя артыкулы аб праекце YES!
  3. Сістэматызавана неабходная для вядзення праекта дакументацыя, распрацаваны макеты і раздрукоўваюцца інфармацыйныя матэрыялы па праекце. Адаптаваныя анкеты для афармлення рэзюмэ (CV) для трэнераў і ўдзельнікаў праекта і пераведзены ў google-форму.
  4. Абмеркавана і прынята прапанова аб формах удзелу ў праекце валанцёраў.
  5. Арганізаваны і праведзены сустрэчы з патэнцыяльнымі трэнерамі, падчас якіх атрымана згода на іх удзел у дадзеным праекце.
  6. Атрымана падтрымка абласных камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва ў шэрагу абласцей у фарміраванні груп маладых людзей з інваліднасцю для ўдзелу ў праекце.
  7. Штотыдзень праходзяць онлайн-сустрэчы і індывідуальныя кансультацыі для абмену вопытам каардынатараў праекта, афармляюцца справаздачы аб праведзенай працы. Каардынатарам Карытас Гродна была распрацавана структура лакальных партнёрскіх адносін у рамках праекта YES!

Такім чынам, каардынатары і супрацоўнікі Карытас Беларусь у дадзены момант актыўна ўключаныя ў праектную дзейнасць, арганізоўваюць і прымаюць удзел як у мерапрыемствах, арганізаваных Нацыянальным Карытас, так і ў мерапрыемствах, прапанаваных шматлікімі партнёрамі праекта YES!

Дружная каманда праекта YES! запрашае да супрацоўніцтва і ўдзелу ў мерапрыемствах праекта шырокае кола як маладых людзей, так і зацікаўленых у рэалізацыі ўзаемных мэтаў і задач, арганізацый і ўстаноў.

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па e-mail: yes.caritasby@gmail.com або па тэл. +375(44) 741-68-51; +375(29) 773-93-77.

Наталля Лаўрэнка, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Нацыянальнага Карытас

для друку для друку