Пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк

gkУ аўторак, 7 ліпеня 2015 г. раніцай пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк.

Боскую Літургію у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў протапрэзбітар Усходняга дэканата а. Зміцер Грышан у саслужэнні а. Аляксандра Шаўцова з Полацка і а. Андрэя Крата з Гродна.

На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе.

ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк упісваецца ў святкаванне 1200-годдзя ад нараджэння святога Мятода Салунскага. Таму святыя Салунскія Браты Кірыл і Мятод – Настаўнікі славянаў абраныя Апякунамі гэтай пілігрымкі. Пад іх апекай пілігрымы пройдуць традыцыйны шлях духовага подзвігу за 5 дзён: ад аўторка да суботы.

Дэвіз пілігрымкі гучыць: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!» (Пс. 119:159), і яна будзе нагодай глыбей асэнсаваць Божыя прыказанні (запаведзі). Гэтай тэме будуць прысвячаныя штодзённыя катэхезы.

CJSw15VWsAA702H

Фота Ірыны Губскай з твітэра

***
Праграма пілігрымкі:

І этап: аўторак, 7 ліпеня: Віцебск – Заронава
вечарам Катэхеза а. Алеся Шыбекі (прыказанні І-ІІ-ІІІ)

ІІ этап: серада, 8 ліпеня: Заронава — Шуміліна
17:00 Боская Літургія (узначальвае архім. Сяргей)
і катэхеза “X прыказанняў і VIII Блаславенстваў”

ІІІ этап: чацвер, 9 ліпеня: Шуміліна — Обаль
08:00 Боская Літургія і катэхеза а. Андрэя ОМІ
па дарозе Катэхеза а. Зміцера Чарнеля CSsR (прыказанні IV і V)

IV этап: пятніца, 10 ліпеня: Обаль — Гараны
08:00 Боская Літургія і катэхеза а. Васіля Ягорава (прыказанні VI і IX)

V этап: субота, 11 ліпеня: Гараны — Струнне – Полацк
08:00 Боская Літургія і катэхеза а. Андрэя Крата (прыказанні VII, VIII i X)
12:00 Малітва ля Крыжа ў Струнні і катэхеза а. Андрэя Абламейкі
17:30 Прывітанне пілігрымаў ля храму св. Параскевы Полацкай
20:00 Святочная Вячэрня

* * *
Нядзеля – 12 ліпеня 2015 г., у Полацку ля грэка-каталіцкага храму св. Параскевы Полацкай:
Ютрань у 09:00
Боская Літургія ў 10:30.

* * *
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom; Андрэй (29) 88 99 550 МТС

svjazep.org

для друку для друку