Пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2018

У аўторак, 10 ліпеня 2018 года раніцай пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

Пасля Боскай Літургіі — у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску — на шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе.

Сёлета пілігрымка праходзіць з 10 па 15 ліпеня. Яе дэвізам ёсць словы Папы Францішка “gaudete et exsultate – радуйцеся і весяліцеся”.

Першы дзень шлях з  Віцебска да Заронава пілігрымы праходзяць пад дэвізам “Молімся за Царкву”.

Тэлефоны для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom; Андрэй (29) 88 99 550 МТС

svjazep.org

для друку для друку