Пачала дзейнічаць інтэрнэт-старонка пра місіянераў-аблатаў

Сайт www.oblate.by распрацаваны айцом Анджэем Юхневічам ОМІ, які прыналежыць да Кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, пры супрацоўніцтве клерыка Яўгена Шымановіча.

Старонка пра Кангрэгацыю паўстала з мэтай пашырыць веды пра супольнасць Місіянераў Аблатаў і азнаёміць беларускамоўную прастору інтэрнэта з іх дзейнасццю на свеце і паслугамі прыманымі ў Беларусі.

На сайце можна знайсці інфармацыю пра паходжэнне, назву і сферы дзейнасці Кангрэгацыі, убачыць паўсюднасць Касцёла, які пераўзыходзіць межы дзяржаў і змяшчае ў сабе розныя культуры і народы, сярод якіх нясуць служэнне Місіянеры Аблаты.

Гэты рэсурс можа стацца добрай падказкай і паўплываць на тых, хто прымае рашэнне адносна свайго будучага паклікання, а таксама аблегчыць кантакт з Місіянерамі ў Беларусі. Запрашаем і жадаем прыемнага прагляду!

а. Анджэй Юхневіч ОМІ

для друку для друку