Пабачыў свет другі альбом гурта «Рыбы»

рыбыКаталіцкі музычна-евангелізацыйная праект групы «Рыбы» запісаў свой другі альбом, які складаецца з дзевяці песень. У жніўні плануецца арганізаваць яго прэзентацыю, паведамілі ў гурце.

Грошы на запіс альбома збіраліся на краўдфандынгавай платформе Вулей, паведамляе krynica.info.

«Наш альбом пра любоў, пра тое, што значыць гэтае слова для кожнага з нас. У музыцы мы дзелімся сваімі асабістымі перажываннямі на тэму яе сапраўднай. Бо не трэба любіць усё: трэба проста палюбіць сваю справу, сваю жонку і быць да канца верным аднаму чалавеку. Любоў нясе жыццё, жыццё ва ўсіх справах: пачынаючы ад самых дробных і заканчваючы самымі грандыёзнымі», — адзначыў бубнач «Рыб» Віталь Грышкевіч.

для друку для друку