Орша запрашае да ўдзелу ў III Парафіядзе дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі (абноўлена)

З 8 па 12 жніўня 2017 г. парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы запрашае ўсіх жадаючых на III Парафіяду дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

У гэтым годзе Парафіяда прысвечана 100-годдзю аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

Дзеці і моладзь змогуць праявіць свае здольнасці ў намінацыях: СТАДЫЁН, ТЭАТР, СВЯТЫНЯ.

Узрост удзельнікаў: 10-17 гадоў
Колькасць: 15 дзяцей+2 дарослых (можа быць менш вызначанай лічбы)

Запіс у электронным варыянце трывае да 15 ліпеня 2017 г.

Арганізатары гарантуюць цікавую і незабыўную праграму. Пры сабе абавязкова мець: добры настрой, духоўны намер, гумар і жаданне стаць лепшым ў “вачах Бога”.

Больш падрабязную інфармацыя можна атрымаць па тэл.: +37529 216 99 82 — кс. Валеры Орсік (адказны за Парафіяду Віцебскай Дыяцэзіі)

e-mail: parafiadavd@mail.ru; parafiada.vd@mail.ru

НАМІНАЦЫІ ПАВОДЛЕ ТРЫЯДЫ

СТАДЫЁН

  1. Футбол
  2. Пляжны валейбол
  3. Тэніс (настольны)
  4. Катанне на каньках
  5. Шашкі
  6. Бег 100м
  7. Басейн
  8. Прыжкі ў даўжыню

ТЭАТР

  1. Конкурс мастацкай творчасці
  2. Конкурс: “Майстар клас”
  3. Конкурс рэлігійнай песні
  4. Візітная картка каманды (тэматыка – КУЛЬТ МАРЫІ Ў НАШАЙ ПАРАФІІ)
  5. Інсцэнізацыя: ТВАЁЙ АБАРОНЕ АДДАЕМСЯ (Марыйная тэматыка)
  6. Конкурс ведаў — ТЭСЦІРАВАННЕ
  7. Конкурс ГІМН ПАРАФІЯДЫ ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
  8. Экскурсія
  9. КІНАЗАЛА
  10. Канцэрт для ўдзельнікаў Парафіяды

СВЯТЫНЯ

  1. Св. Імша
  2. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
  3. Магчымасць споведзі
  4. Канферэнцыі
  5. Наштодзень з Бібліяй (разважанні Божага Слова)
  6. Супольная малітва (св. Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці)
  7. Ранішнія і вечаровыя малітвы

УМОВЫ ЎДЗЕЛЬНІЦТВА  Ў НАМІНАЦЫЯХ
СТАДЫЁН-ТЭАТР-СВЯТЫНЯ

СТАДЫЁН

С1. Камандная ўзнагарода. Гарадскі стадыён
С2. Камандная ўзнагарода. Гарадскі стадыён
С3. Паводле (І- ІІІ кат.):  ІІІ кат. (араторыўм парафіяльны)
С4. Паводле (І- ІІІ кат.):  Лядовы Палац
С5. Паводле ІІІ кат. (араторыўм парафіяльны)
С6. Паводле (І- ІІІ кат.):  Гарадскі стадыён
С7. Паводле (І -ІІІ кат.) З сабою мець шапачкі. Ільнокамбінат.
С8. Паводле (І -ІІІ кат.) Гарадскі стадыён

ТЭАТР

Т1. Намаляваць акрэсленую тэму (вызначаецца час).
Т2. Падчас Парафіяды будзе праводзіцца майстар-класс, дзе паказваем таксама свае здольнасці.
Т3. Камандная і асабістая ўзнагароды. Абавязкова — рэлігійная тэматыка. Вакал у асобных катэгорыях. Група–дуэт і г.д. – камандная ўзнагарода.
Т4. Камандная ўзнагарода. Адказваем на пытанне: чаму мы вучымся праз распаўсюджванне культу Марыі ў нашай парафіі?! Час: макс. 15 хвілін.
Т5. Камандная ўзнагарода. Зноўку выбіраем адпаведнае дапаўненне  гэтаей цудоўнай малітвы ў форме свайго зразумлення. Як я гэта разумею, такую і раблю пастаноўку.
Т6. Веды нашыя спраўдзім у пісьмовай форме: тэматыка — Фацімскія Аб’яўленні. Належыць выбраць правільныя адказы. Удзельнічаць можа кожны (на выбар).
Т7. Камандная ўзнагарода. Выкананне гімну Парафіяды ў сваёй аранжыроўцы (найлепшае выкананне застанецца афіцыйным гімнам нашай Парафіяды). Словы ўдзячнасці для спад. Марыі Новікавай (арганістка ў Чырвонага касцела ў Мінску) за словы і музыку гімну.
Т8. Эксурсія прадугледжана ў Магілёў (80 км).
Т9. 3D–фільм у Гарадскім кінатэатры.
Т10. Канцэрт ў Гарадскім Палацы Культуры.

СВЯТЫНЯ

С1. Штодзённа. Спевы.Чытанні – адказнасць будзе на вызначаных групах.
С2. Увечары ў новым касцеле (песні Тэзэ).
С3. На працягу ўсёй Парафіяды (перад св. Імшой)
С4. Штодзённа двойчы. Тэматыка акр. Пазней.
С5. Круг Біблійны, які з’яднае нас у групах.
С6. Штодзённа – частка св. Ружанца і ў 15.00 – Вяночак.
С7. Абавязковы ўдзел на ўсіх малітвах

Крытэрыі, паводле якіх будуць ацэніваць суддзі:

Хатнія заданні (усе чатыры вызначаныя фіялетавым) павінны быць на беларускай мове. Кожны ўдзельнік павінен ведаць на памяць гімн Парафіяды Віцебскай Дыяцэзіі.

2. Гэй, сябры, станьма ў дружнае кола,
каб засведчыць братэрскі давер.
Розум, лоўкасць і моцную волю
Праявіць мы павінны цяпер.

3.Што не выпадзе — ў крыўдзе не будзем,
Хто б ў спаборніцтве не перамог.
Тут сабраліся шчырыя людзі:
Ты і я, разам мы. З намі Бог!

4.Вера, мужнасць, адзінства і радасць —
Нашай дружбы і вернасці час…
Праспявайма гім Парафіядзе,
Што яднае сягоння ўсіх нас!

Ва ўсіх астатніх дысцыплінах можна ўдзельнічаць паводле жадання.

ХТО МОЖА ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ? Адрасатам з’яўляеюцца дзеці і моладзь ад 10 да 17 год. Праводзяцца спаборніцтвы паводле трох катэгорый А.10-12, В.13-15, С.16-17. Асобна для хлопцаў і дзяўчат.

УЗНАГАРОДЫ: І–ІІІ месцы. Дыпломы. Кубкі. Дробныя падарункі. Першае месца – удзел у міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве (тыдзень) і адпачынак на моры або ў гарах (два тыдні) за мяжой. Вынікі спаборніцтваў ацэнівае прафесійнае і незалежнае ад парафій журы. Усе вынікі трымаюцца ў строгай таямніцы ажно да апошняга дня, дзе адбываецца ўзнагароджванне. Дысцыпліны з трох намінацый (ТЭАТР.СТАДЫЁН.СВЯТЫНЯ) штогод зменіваюцца. Для нас — арганізатароў, найважнейшае, каб дзеці і моладзь навучыліся культуры быць разам і супольна звяртацца да Бога. Сярод іншых намінацый: спецыяльная намінацыя ад арганізатараў: за паслугу пры харчаванні, за дапамогу іншым, за актыўны ўдзел, за парадак, за добрыя паводзіны. Першае месца на Парафіядзе — гэта не толькі першыя месцы ва ўсіх дысцыплінах, але першыя ў паводзінах.

ВАЖНА ПАМЯТАЦЬ!!! Падрыхтоўка да Парафіяды займае шмат часу і грашовых сродкаў, таму вялікая просьба прытрымлівацца тэрмінаў заканчэння рэгістрацыі ўдзелу ў Парафіядзе. Арганізатары Парафіяды  не пакрываюць даезду дзяцей і моладзі да дому і назад, аднак бяруць адказнасць за праграму, медычную апеку, начлег, харчаванне, парадак і праграму сустрэчы. Падчас Парафіяды заўсёды прысутная медычная апека. Кожны год арганізатары Парафіяды прапануюць новую  і незабыўную праграму!

Кс. Валеры Орсік

для друку для друку