Орша: парафіяне атрымліваюць смс з запрашэннем на св. Імшу з нагоды свайго Дня нараджэння

IMG_20150425_1250041-225x300У касцёле Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Оршы дзейнічае выдатная практыка для парафіі. Гэта малітва за парафіяніна ў дзень яго нараджэння.

Як паведамляе парафіяльны сайт, кожны вернік, які святкуе свой Дзень народзінаў за тыдзень атрымлівае смс, з тэкстам што будзе адпраўлена святая Імша ў яго інтэнцыі. Мы запрашаем яго прыняць удзел разам з сям’ёй. Гэта найвялікшы дар з сэрца нашай супольнасці для пэўнай асобы. І менавіта ў такі спосаб вучым людзей замаўляць св. Імшу ў розных інтэнцыях. Гэтая ідэя прыцягвае людзей задацца пытаннем, для чаго ёсць патрэбная Імша.

Спачатку была адна інтэнцыя за месяц, цяпер ўжо чатыры. Ёсць прагрэс, а Пан Бог паклапоціцца…

для друку для друку