Няправільна зразумелы знак Францішка

manilaПапа Францішак і кардынал Тагле пераказалі глухім сем’ям жэст любові. Але не ўсе яго правільна зразумелі.

Што за знак паказалі Папа і кардынал? Яны пазіравалі для фота жэстам рукі, у якім выцягнутымі былі вялікі, указальны палец і мізінец, а два былі схаванымі.

На першы погляд, гэтая фатаграфія можа шакаваць, таму што гэта нагадвае знак, якім карыстаюцца сатаністы. Аднак не трэба рабіць з гэтага факту нейкія высновы. З кантэксту ўсёй сустрэчы можна зразумець, што гэта мова жэстаў, якую выкарысталі ў гэтым выпадку. І на мове глухіх гэта знак любові.

Падчас сустрэчы з сем’ямі Францішак выслухаў тры сведчанні. Адно з іх гаварыла сям’я Круз (муж з жонкай і 5 дзяцей), яны таксама глухія. Пазней, калі яны падыйшлі да Папы і кардынала, дзякавалі таксама ім на мове жэстаў – пакланіліся, цалуючы свае рукі, як быццам перасылаючы пацалункі. Францішак і кардынал адказалі тым самым.

Таму няма неабходнасці “раздуваць” гэтую справу. Гэта быў жэст накіраваны на сем’і, якія так як і сям’я Круз сутыкнулася з такой праблемай. У Маніле сярод журналістаў і каментатараў ніхто не звяртаў на гэта ўвагу, тым больш звязваючы са знакам сатаністаў.

Можна казаць пра іншыя жэсты. Напрыклад аб шчырых абдымках Папы з вулічнымі дзецьмі, якіх нечакана адведаў. Або аб знаку супакою, які быў перададзены хворай законніцы. Або аб адкрытасці філіпінскага кардынала, які пайшоў наведаць айца ў шпіталі і не спыніўся на палаце, у якой ён ляжаў, але прайшоў палова шпіталя, даючы надзею хворым. А калі ён паведаміў Папу, што ў правінцыі Лейтэ людзі пацярпелі ад тайфуну Йаланда, са спачування ён плакаў.

gosc.pl

для друку для друку