Няма чым хваліцца

pope-confession

Калі б споведзь прыносіла апладысменты, святары, якія спавядаюць, паміралі б ад ператамлення.

Папа Францішак падчас пакутнага набажэнства ў базіліцы св. Пятра, гэтак жа як год таму, падышоў да канфесіяналу, у якім сядзеў святар, схіліў калена і паспавядаўся. Гэтую сцэну, што разышлася ў медыя, сталі тут жа каментаваць. Акрамя станоўчых галасоў было таксама нямала поўных іроніі — што Папа «выстаўляецца», што не варта выхваляцца пабожнымі ўчынкамі і г.д.

Ідучы шляхам такой логікі, трэба было б пахваліць практыку, якой карыстаюцца ў шматлікіх храмах на Захадзе. Там настолькі «не выстаўляецца» сакрамант пакаяння, што нават сам Бог не бачыць, як людзі спавядаюцца. Яны такія сціплыя і пакорныя, што аж страшна.

Хрыстос папярэджваў, каб мы не хваліліся «пабожнымі ўчынкамі», як фарысеі. Але апошняе, чаго б хацеў фарысей, гэта асацыявацца з чымсьці такім, як споведзь! Таму што гэта не «пабожны ўчынак», гэта прызнанне з жалем у тым, што ты рабіў рэчы, якія з глыбокай павагай нічога агульнага не маюць.

Жэст Папы ідзе ўпоперак «трэндаў» і заказаў гэтага свету. Свет сёння не жадае бачыць ніякіх формаў пакаяння, а таму абсурдна казаць, што хтосьці «выхваляецца» споведдзю. Наогул кажучы — Пантыфік не паказваў публічна, што ён вызнаецца, а сказаў гэтым, што ён таксама грашыць, што рабіў нешта, што Богу не падабаецца. Хіба гэта падстава для пахвалы? Выгляд чалавека, які спавядаецца, выклікае хутчэй раздражненне або жаль гэтага свету, чым апладысменты. Сёння больш, чым калі-небудзь, трэба адвагі, каб паказаць сябе людзям як зламанага грэшніка…

Памятаю моцнае ўражанне, якое шмат гадоў таму зрабіў на мяне выгляд святароў, якія спавядаліся. Гэта было на летніх рэкалекцыях аазісу. У так званы «Панядзелак прымірэння» храм запоўніла моладзь, а некалькі святароў у белых альбах селі наперадзе, уздоўж прыступкаў алтара. Менавіта наперадзе — не па баках, не ззаду. Ужо гэта было нечаканасцю. Як гэта? Усе будуць глядзець, як я спавядаюся??? Але тут жа з’явілася наступная нечаканая карціна. Для кожнага з гэтых святароў падышоў іншы святар, стаў перад тым на калені і пачаў спавядацца. Затым, атрымаўшы дазвол, яны памяняліся месцамі, і зараз ужо спавядаліся тыя, хто толькі што спавядаў. І толькі потым да споведзі пайшлі ўсе астатнія. І ішлі з усведамленнем, што ідуць да служыцеляў міласэрнасці, якія самі здзяйсняюць грахі, а не да суровых і ўзнёслых арбітраў.

Для мяне гэта было моцна. Упершыню ў жыцці я ўбачыў святара, які спавядаецца. Увогуле я чуў, што яны прыступаюць да споведзі, але на гэтым справа канчалася. Аднак існуе вялікая розніца паміж тым, што ведаеш тэарэтычна і ўбачыў на ўласныя вочы. І варта, каб гэта заўважылі крытыкі папскіх жэстаў.

Гэта праўда, што выгляд Папы, які вызнае грахі ў канфесіянале, для многіх людзей ва ўсім свеце стаў велізарнай дапамогай. Гэтая карцінка натхніць і падтрымае многіх грэшнікаў, а можа, нават не адзін настаяцель на Захадзе ўспомніць раптам, што канфесіянал служыць не толькі ўпрыгожваннем храма. А можа, успомніць нават, што і сам патрабуе Божай міласэрнасці?

Паводле Gość Niedzielny

для друку для друку