Новым пробашчам салезіянскай парафіі ў Смаргоні стаў кс. Павел Шчарбіцкі

12 ліпеня падчас святой Імшы на пасаду пробашча парафii Св. Мiхала Арханёла ў Смаргоні ўступіў кс. Павел Шчарбiцкi SDB. На ўрачыстасці прысутнічалі Рэгіянальны настаяцель беларускіх салезіянаў кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дэкан Смаргонскага дэканата кс. канонік Леанард Станкоўскі а таксама салезіяне з законнай супольнасці Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Смаргоні.

Парафіяне прывіталi яго сардэчнымi віншаваннямi i паабяцалi памятаць у малітве. Дзеці паказалі тэатральную сцэнку, а моладзь, салезіяне-супрацоўнікі, прадстаўніцы асацыяцыі ADMAі мноства суполак выказалі свае віншаванні. Ксёндз Павел у сваю чаргу паабяцаў служыць парафіі словам і справай.

У казанні, якое прамовіў да людзей ксёндз Павел, была падкрэслена думка аб тым, што Бог накіроўвае сваё слова безумоўна да кожнага чалавека. Нават калі тры чацвёртыя зерня змарнаваныя, заўсёды ёсць адна чацвётрая, якая можа прынесці вялікі плён, таму ніколі не спыняйцеся Ў духоўным развіцці. ”Зерне-гэта Божае слова, а сейбіт-Хрыстус; кожны, хто знойдзе Яго, будзе жыць навекі”.

Жадаем ксяндзу Паўлу поспехаў у выкананні новых абавязкаў і памятаем у малітве.

Віялета Андрушкевіч, тэкст
Больш фота па спасылцы>>

для друку для друку