Новым членам Папскай акадэміі навук стаў Нобелеўскі лаўрэат

прафесар Штэфан Вальтэр Хэль

22 ліпеня 2019 г. Святы Айцец прызначыў членам Папскай акадэміі навук 56-гадовага нямецкага фізіка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2014 г., прафесара Штэфана Вальтэра Хэля.

Прафесар Штэфан Хэль – спецыяліст у галіне флюарэсцэнтнай мікраскапіі. Вучыўся ў Гельдэрбергскім універсітэце ў ФРГ, дзе атрымаў доктарскую ступень па фізіцы. Навуковыя даследаванні праводзіў на факультэце медыцынскай фізікі ва Універсітэце Турку ў Фінляндыі і Оксфардскім універсітэце ў Вялікабрытаніі.

З 2002 г. – дырэктар Інстытута біяфізічнай хіміі таварыства Макса Планка ў Гётынгене, а з 2017 г. – Інстытута медыцынскіх даследаванняў таварыства Макса Планка ў Гайдэльбергу. Кіраўнік аддзела аптычнай нанаскопіі ў Нямецкім цэнтры па даследаванні раку. Жанаты, выхоўвае чатырох дзяцей.

Адкрыцці прафесара Хэля ў галіне мікраскапіі і іх значэнне для навукі, у прыватнасці для натуральных навук і медыцыны, у 2006 г. былі адзначаны штогадовай “Нямецкай прэміяй будучыні”. У 2014 г., разам з двума іншымі вучонымі, атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за стварэнне флюарэсцэнтнага мікраскопа, які дазволіў зрабіць мноства адкрыццяў у іншых галінах навукі.

Папская акадэмія навук была заснавана ў 1936 г. з мэтай даследавання матэматычных, фізічных і натуральных навук і звязаных з імі тэалагічных пытанняў. На сённяшні дзень у яе склад уваходзяць каля 80 навукоўцаў розных веравызнанняў з розных краін свету, сярод якіх 35 нобелеўскіх лаўрэатаў.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку