Новыя міністранты з’явіліся ў парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні

26 мая, у VI Велікодную нядзелю, літургічная служба алтара ў парафіі імя Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ўзбагацілася новымі міністрантамі.

Дзесяць хлопцаў склалі абяцанні перад супольнасцю вернікаў. Яны далі слова рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх.

Пасля ўрачыстай святой Імшы ўсіх міністрантаў чакаў салодкі пачастунак.

Кс. Яўген Учкуроніс, grodnensis.by

для друку для друку