Новыя даследаванні: плашчаніца паказвае момант уваскрасення

Турынская плашчаніца — з’яўляецца адной з найбольш даследаваных рэчаў у свеце. Яе ўжо вывучалі хімікі, біёлагі, гематолагі. Аднак, ніколі гэтага не рабіў пластычны хірург.

Першым, хто гэта зрабіў з’яўляецца прафесар Бэрнардо Онтаніла (Bernardo Hontanilla) з клінікі Наварскага ўніверсітэта (Іспанія). Ён апублікаваў вынікі сваіх даследаванняў у часопісе “Scientia et Fides”, які таксама публікуецца ў Польшчы універсітэтам Мікалая Каперніка ў Торуні.

«Усе ранейшыя даследаванні сцвярджаюць, што поза завернутага ў плашчаніцу чалавека характэрна для цела пасля смерці. Тым часам, можна гаварыць пра звычайны рух чалавека, які спрабуе ўстаць», — лічыць пластычны хірург. На плашчаніцы «бачны адбіты вобраз жывога чалавека», — заўпэўнівае Бернардо Онтаніла. «Разумна будзе думаць, што калі плашчаніца пакрывала цела Езуса, Ён хацеў бы паказаць на гэтым палатне не толькі прыкметы смерці, але і ўваскрасення», — дадае ён.

«Пазіцыя цела на плашчаніцы не абумоўлена тым, што яно хоча вярнуцца ў позу, якую яно мела на крыжы (у гэтым выпадку плечы павінны змясціцца дагары, прыпамінаючы позу ўкрыжавання). Палажэнне цела паказвае гэты першы рух чалавека, які спрабуе ўстаць», — піша хірург. Ведаючы, што вынікі яго даследаванняў могуць выклікаць палеміку, Бернардо Онтаніла сцвярджае: «У мяне ёсць навуковыя доказы, якія пацвярджаюць мае тэзісы».

«Калі мы супаставім усе сляды, якія знаходзяцца на плашчаніцы, з тым, што апісваецца ў Евангеллях, мы ўбачым, што ўсё супадае не толькі ў смерці, але і ва ўваскрасенні. Як статычныя прыкметы смерці, так і дынамічныя прыкметы жыцця знаходзяцца на адной і той жа плашчаніцы. Калі выява на плашчаніцы — выява Езуса, то ў хрысціянаў ёсць доказы яго смерці і ўваскрасення, — кажа Бернардо Онтаніла.

Гэта таксама адпавядае гіпотэзе, паводле якой, у моманце ўваскрасення павінна было выпраменьвацца дзіўнае святло, якое пакінула след на палатне.

Пераклад з польскай мовы паводле deon. pl

для друку для друку