Новы Запавет у новым электронным фармаце

Пачынаючы з Пальмовай нядзелі партал Сatholic.by у супрацоўніцтве з Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ прапануе Новы Запавет на беларускай мове ў фармаце, зручным для чытання ў смартфонах, планшэтах і электронных кнігах.

Сучасны свет усё больш адыходзіць ад друкаванай кнігі на карысць кніг у электронным фармаце. Заўважна гэта асаблівым чынам у горадзе, калі бачыш людзей, што маюць крыху вольнага часу — у метро ці іншым транспарце. На працягу практычна ўсёй дарогі больш за палову з іх увесь час нешта праглядаюць альбо чытаюць у смартфонах.

Рэдакцыя Сatholic.by вырашыла зрабіць невялікі падарунак усім тым, хто карыстаецца смарфонамі альбо чытае электронныя кнігі.

Дзякуючы добразычлівасці Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і яе старшыні кс. доктара Яна Крэміса партал Сatholic.by пасля адпаведнай тэхнічнай апрацоўкі мае магчымасць прапанаваць нашым чытачам першае поўнае афіцыйнае рыма-каталіцкае выданне на беларускай мове Новага Запавету ў фармаце, зручным для чытання ў смартфонах, планшэтах і электронных кнігах.

для друку для друку