Новы выпуск «Падарожжа дылетанта» завітаў у маляўнічыя Відзы

На гэты раз знакаміты «дылетант» Юрый Жыгамонт патрапіў ў гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёр ў маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У гэтым мястэчку стаіць 59-метровы касцёл, адзін з самых высокіх у краіне.

Першыя запісы пра мястэчка Відзы з’явіліся ў летапісах на пачатку 15 стагоддзя, заснавана яно было родам Нарушэвічаў. У той жа час тут быў пабудаваны драўляны касцёл, які да нашагу часу, на жаль, не захаваўся. Затое зараз тут знаходзіцца адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі, вышыня якога – 59 метраў. Ён усяго на 2 метры саступае касцёлу, што знаходзіцца ў вёсцы Гервяты. Гэты касцёл быў пабудаваны ў 1914 годзе і з’яўляецца ўзорам неагатычнага стылю. Відзы заўсёды былі шматканфесійным мястэчкам. Тут жылі праваслаўныя, каталікі, пратэстанты, іўдзеі, мусульмане, стараверы.

Больш цікавага пра пасёлак Відзы вы даведаецеся у выпуску. Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.

для друку для друку