Новы сезон добрых спраў распачалi валанцёры ў Мінску

10 красавіка 2016 года валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з валанцёрамі Руху св. Мікалая і клубам «Крыніца валанцёраў» наведалі Дом дзіцяці №1 (пр. Газеты «Праўда», 32) для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі.

Прыезд сюды быў запланаваны на сустрэчы валанцёраў на свята Міласэрнасці ў “Карытас” i зарганiзаваны Сацыяльным цэнтрам «Шчаслiвы малыш».

У Доме дзіцяці №1 знаходзяцца дзеці-інваліды да 4-х год. На студзень 2016 года тут знаходзіліся 82 дзіцяці. Усе яны нарадзіліся з асаблівасцямі развіцця і маюць цяжкія, часта несумяшчальныя з жыццём захворванні. Да некаторых дзяцей пастаянна прыходзяць іх мамы і таты, але такіх вельмі малы адсотак. Іншыя дзеткі могуць атрымаць неабходную ім для жыцця і развіцця любоў толькі ад выхавацеляў ці валанцёраў, паведамляе caritas-minsk.by.

Мінскі “Карытас” запрашае жадаючых далучыцца да гэтай і не толькі гэтай добрай ініцыятывы стаўшы валанцёрам. Далучыцца да валанцёрскай дзейнасці “Карытас” можна натступным чынам:
— напісаць на пошту caritas@caritas-minsk.by;
— пазваніць па нумары +375 29 360 53 06 (Сяргей – каардынатар валанцёраў).

для друку для друку