- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Новы Крыж усталявалі ў Пухавіцкім раёне

rudica5 [1]У вёсцы Рудзіца (Пухавіцкі раён) 18 чэрвеня каталіцкія вернікі ўсталявалі новы крыж. Напярэдадні, 27 мая, падчас пастырскай візітацыі парафіі, ён быў асвечаны біскупам Юрыем Касабуцкім.

Новы крыж пастаўлены на заплеччы, за старым, ужо пахіленым ад часу даваенным крыжам.  Некалі тут, як кажуць мясцовыя,  жанчыны сустракалі сваіх мужоў, якія вярталіся з палёў Айчыннай Вайны.

Вернік з гэтай вёскі Казімір Шчасновіч, якому 70 год, успамінае, што крыж быў на гэтым месцы заўсёды. Цяпер ён жыве ў Мінску. На малую радзіму прыязджае толькі як на лецішча.

Адной з актыўных ініцыятарак па ўсталяванні новага крыжа стала Марыя Лабковіч, якая нарадзілася ў Рудзіцы, а зараз з’яўляецца парафіянкай Мар’інай Горкі. Прысутнічала на літургіі таксама фактычна адзіная мясцовая жыхарка Валянціна Гурэцкая, бо ў вёску прыязджаюць толькі “дачнікі”.

Крыж каля пяці метраў у вышыню. Ён умацаваны на трывалай металічнай падстаўцы. Падчас літургіі асвячэння, пасля ўцалавання крыжа, было адпраўлена чэрвеньскае набажэнства. Сваім спевам яго ўпрыгожылі арганісткі Марта Янушкевіч і Крысціна Баёк.

Пасля заканчэння сабраныя паласаваліся салодкімі пачастункамі.