Новы фармат кадавання “Радыё Марыя”

Радыё Марыя” выходзіць на новы ўзровень вяшчання, прапаноўваючы сваім слухачам новы стандарт кадавання аўдыёсігнала.

Развіццё метадаў сціску дадзеных і псіхаакустыкі паступова прывяла да таго, што стандарт МР3 стаў “цесным” для рэалізацыі новых ідэй у кадаванні аўдыё. У выніку ў 1997 годзе інстытутам Фраўнгофера (Fraunhofer IIS), які ў пачатку 90-х стварыў МР3, а таксама кампаніямі Dolby, AT&T, Sony і Nokia — быў распрацаваны новы метад кампрэсіі аўдыё — Advanced Audio Coding (AAC), які ўвайшоў у стандарты MPEG-2 і MPEG-4. Асноўнымі адрозненнямі ад стандарту МР3 сталі:

  • падтрымка больш шырокага набору фарматаў (ажно да 48 каналаў) і частотаў дыскрэтызацыі гуку (ад 8 кГц да 96 кГц);
  • больш эфектыўны і просты банк фільтраў: гібрыдны банк фільтраў МР3 быў заменены звычайным MDCT (мадыфікаваным дыскрэтным косінусным пераўтварэннем);
  • больш шырокія межы вар’іравання частотна-часовага разрознення ў банку фільтраў — у восем разоў (у МР3 — у тры разы) — прывялі да паляпшэння кадавання транзіентаў (пераходных працэсаў) і стацыянарных участкаў аудыёсігнала;
  • больш якаснае кадаванне частотаў вышэй за 16 кГц;
  • больш гнуткі рэжым кадавання стэрэасігналаў, які дазваляе перамыкацца ў рэжым M/S («joint stereo») незалежна ў розных частотных палосах;
  • дадатковыя магчымасці стандарту, якія павышаюць эфектыўнасць кампрэсіі: тэхналогія фармавання шуму ў часовай вобласці (TNS), — прадказанне MDCT-каэфіцыентаў па часе (long term prediction), рэжым параметрычнага кадавання сігнала (parametric stereo), сінтэз шумоў (perceptual noise substitution), тэхналогія аднаўлення высокіх частотаў (SBR).

Дзякуючы гэтым асаблівасцям, стандарт AAC здольны дасягаць больш гнуткага і эфектыўнага, а значыць — і больш якаснага кадавання гуку.

“Радыё Марыя” можна слухаць на нашай старонцы ў інтэрнэце, а таксакма на мабільнай прыладзе ў тэлефоне ўжо ў якасці ААС.

Радыё Марыя

для друку для друку