Падчас пастырскай сустрэчы духавенства Віцебскай дыяцэзіі, якая прайшла ў Глыбокім 25 кастрычніка, дыяцэзіяльны канцлер кс. Віктар Місевіч аб’явіў аб дэкрэце біскупа Алега Буткевіча ад 13 кастрычніка 2016 года аб прызначэнні трэцяга экзарцыста ў Віцебскай дыяцэзіі.
Ім стаў айцец-францішканін Ян Валяр’ян Хэрнік, які служыць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат).
Да гэтага моманту ў Віцебскай дыяцэзіі былі два святары-экзарцысты: а. Аляксандр Жарнасек МІС (Орша) і кс. Павел Кнурэк (Лынтупы).
