Новы дубовы крыж усталявалі на лясных могілках у Пухавіцкім раёне

krzyz na mogilkach0410 ліпеня на лясных могілках каля вёскі Пратасаўшчына, што ў Пухавіцкім раёне, падчас адпустовай святой Імшы, адбылося ўстанаўленне новага крыжа.

Тутэйшыя мясціны адораны прыгожымі краявідамі і таямнічай гісторыяй. Тут, сярод высокіх дрэў, захаваліся рэшткі капліцы-ўсыпальні роду Шастоўскіх.

Вакол капліцы, якая носіць імя св. Бэнэдыкта, з цягам часу ўзніклі могілкі. Гледзячы на прыгажосць таго што засталося – можна зрабіць выснову, што людзі, якія будавалі гэтую невялічкую святыню мелі добры густ і вялікі Божы дар супакою і цішыні.

krzyz na mogilkach01

Атэістычны перыяд нашай гісторыі зрабіў сваю справу: замест некалі велічнага будынку засталіся толькі пяціметровыя сцены былой усыпальні, рэшткі брамы, а таксама магілы і дрэвы.

10 ліпеня а 17 гадзіне тут была адпраўлена Літургія ў гонар св. Бэнэдыкта, які з’яўляецца апекуном гэтай невялічкай святыні.

Пасля Святой Імшы адбылося ўстанаўленне крыжа.

krzyz na mogilkach05

Належыць зазначыць, што гэты крыж 27 мая быў асвечаны біскупам Юрыем Касабуцкім падчас апостальскай візітацыі ў Мар’інай Горцы.

Дубовы брус на крыж ахвяраваў парафіянін з Мар’інай Горкі, Віктар Сабалеўскі. Ён актыўна цікавіцца гісторыяй былых маёнткаў Пухавіцкага раёна і з захапленнем дзеліцца сваімі ведамі з астатнімі. Калісьці пан Віктар працаваў тут кіраўніком калгаса.

Таксама актыўным ініцыятарам і ўдзельнікам гэтай падзеі быў Аляксандар Ахсеневіч – ляснічы Вецярэвічскага лясніцтва, на тэрыторыі якога знаходзіцца капліца і могілкі. Перад Аляксандрам на гэтай пасадзе працаваў яго тата, католік – Браніслаў Ахсеневіч.

Разам з устанаўленнем крыжа, былі забяспечаны ад далейшага разбурэння фрагменты каменнай брамы. На чатыры каменныя слупы, пасля ачышчэння іх ад смецця, былі ўсталяваны бляшаныя прыкрыцці (штосьці накшталт шапак).

krzyz na mogilkach20

Пад спевы арганіста і людзей (якіх, дарэчы, было дастаткова шмат), мужчыны падымалі амаль 7-метровы дубовы крыж, які непахісна і мужна, як наша вера, узвышаўся сярод галін, што калыхаліся ад ліпеньскага ветру.

Марта Янушкевіч, тэкст і фота

для друку для друку