На наступны дзень пасля галасавання на выбарах прэзідэнта Польшчы пераможца гэтых выбараў Анджэй Дуда здзейсніў пілігрымку ў Марыйны санктуарый на Яснай Гары ў Чэнстахове. Пілігрымка мела прыватны характар, паведамляе catholicnews.org.ua.
Менавіта тады, калі Дуда знаходзіўся ў санктуарыі, яму прыйшла вестка, што паводле папярэдніх вынікаў выбараў прэзідэнта Польшчы, менавіта ён стаў пераможцам гэтых выбараў.
Частка польскіх каталіцкіх публіцыстаў бачыць у гэтым Божы знак.
