Нігерыя: нават у самых экстрэмальных умовах ёсць час на малітву

Яны ваююць. Але нават у жорсткіх умовах вайны знаходзяць час для сустрэчы з Богам. А ў вас ёсць такі час?

Гэтыя нігерыйскія салдаты, ваюючыя з тэрарыстамі з Бока Харам, прысвяцілі свабодныя хвіліны для Езуса. На відэа, якое прадаставіў нігерыец Obianuju Ekeocha, можна ўбачыць ваенных, якія праслаўляюць Хрыста на роднай мове, словамі, якія азначаюць прывітанне Цара (Jesus Igwe), піша DEON.

Жыхары Нігерыі пакутуюць ад пераследу з боку тэрарыстаў Бока Харам, якія пастаянна выкрадаюць закладнікаў.

для друку для друку