Нігер: напад на каталіцкі касцёл

Выкрадзены ў 2018 годзе святар П.Л. Макаллі

13 мая невядомыя напалі на каталіцкую парафію ў Долбеле (дыяцэзія Ніамей ў Нігеры). Пра гэта паведамілі місіянерскія крыніцы інфармацыйнага агенцтва Fides.

Падчас нападу пробашч парафіі айцец Нікаісэ Аўлуке атрымаў раненні. Місіянеры сцвярджаюць пра існаванне пагроз у адрас парафіі і святароў, а таксама канстатуюць, што становішча ў рэгіёне дэградуе і мясцовыя праваахоўныя органы не ў стане адбіць атакі тэрарыстаў.

Па-ранейшаму няма звестак пра святара П’ерэ Луіджы Масаллі, місіянера з Таварыства афрыканскіх місій, які быў выкрадзены ў Нігеры ў ноч на 18 верасня 2018 года.

Ольга Сакун, руская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку