- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

«Неардынарныя» сабраліся ў Паставах на сустрэчу

[1]3 лістапада ў Паставах айцы-сэрцане правялі дэканальную сустрэчу моладзі «Неардынарныя», у якой прынялі ўдзел каля 80 хлопцаў і дзяўчат з Пастаўскага і Глыбоцкага дэканатаў.

Уся сустрэча праходзіла ў сэрцанскім доме «Дэон». Моладзь прадставіла сваю групу кожная паасобку, пасля чаго адбылася канферэнцыя, якую прамовіў кс. Эдуард Сінкевіч SCJ на тэму святасці. Затым адбылася супольная вячэра і забава. А 20-й гадзіне распачалася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і малітва праслаўлення, якую праводзіў дыякан Дзмітрый Прыступа SCJ. Урачыстую св. Імшу на заканчэнне сустрэчы цэлебраваў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч, а Божае слова на тэму неардынарнасці і парадоксу веры ў Езуса Хрыста да моладзі прамовіў дк. Дзмітрый. А на заканчэнне біскуп Алег удзяліў пастырскае бласлаўленне моладзі для вяртання ў свае дамы.

Дк. Дзмітрый Прыступа SCJ