Не спі, абудзіся

zakatУсе мы памятаем фрагмент Евангелля – змаганне Езуса ў Гефсіманскім садзе, калі Езус прадчуваючы свой будучы пакутны лёс, горача моліцца да Айца, што калі б гэта было магчыма забраў ад Яго горкі келіх. Адначасова прасячы вучняў, каб чувалі на малітве, паўтараючы, што, чалавечае цела хаця і здрадлівае, то дух павінен быць моцным, моцны малітвай.

Езус Уваскрослы прагне абудзіць чалавека са сну. Нават лепш сказаць з працяглага летаргічнага сну. Прагне, каб чалавек “не спаў”. Вядома, што “не спаць” – гэта метафара, якая азначае безупынную трывалую малітоўнаю сувязь з Богам, тым самым здольнасць распазнаваць спакусы ворага, перамагаць іх і, канешне, гэта пладанашэнне – рэалізацыя Гасподняй волі ў сваім жыцці. Св. Аўгусцін кажа нават аб напоўсанлівым стане, калі чалавек не столькі ўжо забыўся пра Бога, ці жыве ў нейкім смяротным граху, але калі ставіцца абыякава да бліжняга, жадае больш кампрамісу, а не вернасці Хрысту, аднім словам не хапае яму адвагі, каб сведчыць. Вядома, што такі напоўсанлівы стан можа скончыцца сном летаргічным. Таму менавіта апостал Павел увесь час заклікае: “Устань, хто спіць, і асветліць цябе Хрыстус” (Эф 5, 14).

“Не спаць” – гэта чуваць на малітве, прагнуць злучэння з Госпадам, быць гатовым супрацьстаяць спакусам злога духа, а таксама не праспаць Божых натхненняў і дароў. Калісьці Гасподзь Езус Хрыстус скарзіўся св. Фаусціне, што ёсць так многа душаў, якія марнуюць Яго ласкі. Выбар заўсёды за намі: “спаць”, або верна і мужна служыць Госпаду.

а. Віталій Сапега ОР для svbarbara.by

для друку для друку