Не дзяліце людзей на «годных» і «нягодных» дапамогі

http--www.teensclub.ru-media--14518c69-ac6f-4e5b-84a5-fd8b919dd675_560_420Калі мы разважаем аб тым, хто «годны» ці «нягодны» нашай дапамогі, мы падыходзім да праблемы не з таго боку.

 Маіх суседзяў ўчора выселілі з дому. Я вярнуўся з працы, а перад домам валяліся іх пажыткі — некалькі брудных прасцін, замызганая ружовая падушка і нейкая вопратка. Усё гэта было звалена ў кучу акурат перад маімі дзвярыма. Суседзі гэтыя туліліся ў маленькай кватэры з пакоямі, чые маленькія акенцы выходзілі проста на памыйніцу. Гаспадыня кватэры, якой належыць шмат якой нерухомасці ў гэтым раёне, мабыць, стамілася ад п’яных спрэчак з клопатнымі жыхарамі. Таму маці, бацька і чацвёра дзяцей ва ўзросце ад 1 да 12 гадоў апынуліся на вуліцы. Адбылося гэта ў маю адсутнасць, таму я нават адчуць што-небудзь з гэтай нагоды не паспеў. Іх змрочнае існаванне стала ў адно імгненне яшчэ больш змрочным.

Але вось дылема: вядома, алкагалізм маці сямейства і яе пастаянныя шумныя разборкі пагоршылі сітуацыю, у якой яны апынуліся. Жанчыне гэтай цяжка сімпатызаваць, яшчэ цяжэй ёй было дапамагаць. Яна закінула дзяцей дзеля выпіўкі. Яна перыядычна рыкала на сваіх дачок, калі тыя забывалі зварыць рыс або памыць вопратку. Сама ж яна не рабіла абсалютна нічога.

Дык чаму я павінен ёй, маёй былой суседцы, дапамагаць? Вы заўважалі калі-небудзь, што ёсць нешта ўнутры нашай існасці, што прымушае падзяляць людзей на класы: «годных бедных» і «нягодных бедных»? Званне «нягодных» проста атрымліваюць тыя бедныя, хто, на наш погляд, недастаткова старанны, алкаголікі або наркаманы. А вось дзяцей і тых, хто проста сутыкнуўся з цяжкасцямі ў жыцці, мы адносім да касты годных нашага спачування і дапамогі. Але вось сама пастаноўка пытання — дзяленне людзей на «годных» і «нягодных» — няправільная ў корані. Справа ў тым, што няправільнае пытанне гарантавана дае няправільны адказ.

Цікава, што Езус з гэтай праблемай здолеў справіцца. У Яго часы інваліднасць або беднасць лічыліся наступствам граху. Ды і сёння ў свеце пераважае такі светапогляд. Пра карму чулі ўжо? Гэта ідэя аб тым, што грахі мінулага жыцця ўплываюць на жыццё сучаснае. Але вось Езус гэта цалкам адмаўляў. Калі Яго вучні сустрэлі сляпога чалавека, яны чакалі, што Езус раскажа, чые грахі паўплывалі на яго гаротны лёс. Але Езус вырашыў засяродзіць увагу на больш важнай праўдзе:

Езус адказваў: «Ані ён не зграшыў, ані бацькі яго, але каб справы Божыя выявіліся на Ім» (Ян. 9: 1-3).

Езус ясна дае зразумець, што Божы промысел змены жыцця чалавека больш тычыцца Божай любові, чым пытання, ці годныя гэтага людзі ці не. Ніхто не годны. Таму і патрэбна нам Божая міласць. Езус не падзяляе людзей на катэгорыі грэшных і святых. Ён не асуджае іх у залежнасці ад таго, ці быў у іх які-небудзь шанец выправіцца ці не. Яго заклік — працягнуць руку дапамогі тым, каму яна патрэбна, і палюбіць іх: «Я быў галодны. Я прагнуў. Я быў голы. Я быў у турме. Я быў хворы».

Я навучыўся трымаць у розуме тры прынцыпы, калі мне хочацца аднесці каго-небудзь у катэгорыю «нягодных» у маім жыцці. Спадзяюся, гэтыя прынцыпы будуць карысныя і для вас:

Праявіце міласць у той меры, у якой Вы хацелі б, каб яна была адмерана вам

Прынцып «стаўцеся да людзей так, як вы хочаце, каб ставіліся да Вас» выкарыстоўваецца тут на ўсе сто адсоткаў. Бо мы ўсе зграшылі і не дацягнуліся да высокіх стандартаў Бога. Калі б мы пачалі размову пра тое, хто з нас варты Божай ласкі, прабачэння і любові, то вельмі хутка б зразумелі, што ні я, ні вы не вартыя нічога.

Я не заклікаю ігнараваць грэх і заахвочваць тых, хто паступае няправільна. Я веру ў трансфармацыю людзей. Але я разумею, што мы ўсе ходзім па ласцы Божай. Я не ведаю, ад якіх дэманаў бяжыць мая былая суседка. Я не ведаю, якія траўмы або гвалт ёй давялося перажыць ад рук іншых людзей. Я не так добра яе ведаю, каб асуджаць. Толькі Бог можа гэта рабіць. Таму мая роля — любіць яе і служыць. І маліцца пра змены ў яе жыцці.

Паспрабуйце зразумець, а не асуджаць

Мы вельмі хутка прыдумляем ярлыкі людзям, называючы іх «дармаедамі» і г. д. І з дапамогай гэтых ярлыкоў мы асуджаем іх, называючы іх нягоднымі нашай любові або намаганняў. Мне здаецца, такое стаўленне зусім не суадносіцца з нашым пакліканнем адлюстроўваць Божую любоў. Наадварот, шукайце разумення, чаму так здарылася, што чалавек ўстае на сцежку самаразбурэння або задавальняе свае патрэбы самым нездаровым спосабам.

Другое. Шукайце разумення, як дзяржаўная сістэма стварае перадумовы для беднасці, якім чынам людзі становяцца маргіналамі і выкідваюцца на абочыну грамадства. Для тых з нас, хто з дзяцінства рос у прывілеяваных умовах — навучыцеся ўсведамляць свае прывілеі, каб навучыцца разумець і паходжанне беднасці.

Зразумейце, што людзі, якія валодаюць рэсурсамі, значна хутчэй і лягчэй выходзяць з сітуацыі, калі ім патрэбна дапамога. Здаецца, для людзей з прывілеяваных слаёў гэтае пытанне знаходзіцца ў сляпой зоне. Менавіта таму нам варта навучыцца думаць па-новаму, інакш мы становімся прычынай яшчэ большага ўрону.

Задавайце правільныя пытанні

Пытанне зусім не ў тым, «годны» гэты чалавек ці «нягодны». Пытанне варта ставіць інакш: «Як я магу праявіць любоў Бога да гэтага чалавека?» або «Што можна зрабіць, каб найлепшым чынам праявіць любоў і змяніць жыццё гэтага чалавека?». Такія пытанні дапамагаюць нам рэагаваць з ласкай, якую Бог даў нам.

Пару тыдняў таму, пасярод ночы я пачуў плач за дзвярыма майго дома. Я ўключыў святло і адкрыў дзверы. Мая п’яная суседка ляжала на падлозе і дрыжала ад холаду. Ўсхліпы і стогн — гэта тое, што мяне разбудзіла. У гэты вечар яна, як звычайна, моцна перабрала. Вочы яе зацяклі ад свежага кровападцёку. Чарговая сварка з мужам скончылася апошнім аргументам — яе выставілі на вуліцу. Я прысеў побач, стараючыся не выпацкацца — паўсюль быў бруд. Яна пачала расказваць пра ўсе свае праблемы. Я стараўся слухаць. Яна апынулася на самым дне. І яна гэта разумее. Але выйсця з гэтага яна не бачыць. Мая з ёй кароткая размова — усяго толькі праява любові і ласкі ў спробе знайсці выхад з тупіка.

Я ведаю, што Езус зможа яе вылечыць і вызваліць. Я ведаю, што калі Бог глядзіць на яе, ён бачыць любімую дачку, якой патрэбна любоў, ласка, прабачэнне і трансфармацыя. Яна з тых, каго многія з нас назавуць «нягоднай». Ды я і сам гатовы быў яе так назваць. І менавіта таму яна — лепшы кандыдат на атрыманне ласкі.

grodnensis.by

для друку для друку