«Не бойцеся адчынiць свае сэрцы Хрысту»: Пастэрка ў Віцебску

vicebsk_pasterka17На Пастэрку ў касцёл Святога Духа, што ў Вiцебску, сабралася шмат парафіян і гасцей. Святую Iмшу цэлебраваў бiскуп Вiцебскi Алег Буткевiч разам з пробашчам парафіі кс. Адамам Квяткоўскiм і кс. Сяргеям Мацюшонкам.

У гамiлii Яго Эксцэленцыя падкрэслiў, што сучасны чалавек страцiў магчымасць здзiўляцца, iмкнецца кантраляваць сваё жыццё, не заўважаючы прысутнасцi Бога-Збаўцы, якi прыйшоў на зямлю, каб адарыць нас любоўю. «Не бойцеся адчынiць свае сэрцы Хрысту, прыняць Яго i паверыць Яму», — зазначыў іерарх.

Малiтва верных гучала на шматлiкiх мовах: беларускай, рускай, украiнскай, польскай, ангельскай, сiнегальскай, тамiльскай, ганскай і нiгерыйскай. У парафii Святога Духа больш за восем год ладзяцца святыя Iмшы на ангельскай мове, якiя яднаюць студэнцкую моладзь з розных краiн свету. Мы ўсе дзецi Бога-Збаўцы, якi любiць нас i дае нам прыклад каб любiлi адзiн аднаго, каб ведалi, што для Бога не iснуе а нi межаў, а нi моўных перашкод.

Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» зрабiла магчымай трансляцыю святочная Літургіі ў межах Вiцебскага рэгiёна. Цудоўныя калядныя спевы ў выкананнi парафiяльнага хору ўпрыгожвалi Эўхарыстыю.

Людмiла Ярмолава, тэкст
Барбара Сiпайла, фота

для друку для друку