Сёлетняя малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што пройдзе 1–3 мая ў Маладзечне, звязана з Пастырскім годам, які ў Касцёле на Беларусі прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ з нагоды 100-годдзя з дня яго нараджэння.
Вялікі Папа сваім словам і прыкладам заўсёды імкнуўся весці Касцёл туды, куды клікаў яго Хрыстус — на глыбіню хрысціянскага жыцця. Каб пераадолець свой страх і адгукнуцца на голас Хрыста, перажыць разам з Ім глыбіню тоеснасці хрысціянскага жыцця, юнакоў і дзяўчат з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўсіх жадаючых запрашаюць узяць удзел у Малітоўнай сустрэчы моладзі, якая пройдзе пры парафіі святога Казіміра ў Маладзечне пад дэвізам: «Не бойся! Плыві на глыбіню».
Увага! Для ўдзелу ў МСМ неабходна папярэдняя рэгістрацыя, якую да 15 красавіка можна прайсці анлайн ТУТ>>>
Умовы ўдзелу:
рэлігійныя намеры
узрост ад 14 гадоў
удзельнікам, якім менш за 18 гадоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў. Прыклад дазволу ТУТ>>>
асабісты ўнёсак у памеры 10 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад унёску пасля размовы з арганізатарамі)
з сабою трэба мець турыстычны дыванок, спальнік, цёплыя рэчы, сродкі асабістай гігіены.
Прыезд: уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком. На аўтобуснай і чыгуначнай станцыях валанцёры падкажуць, як лепш дабрацца да касцёла святога айца Піо (парафія святога Казіміра, якой апякуюцца браты капуцыны), што размешчаны па вуліцы Вялікі Гасцінец.
Праграма сустрэчы распрацоўваецца і ў бліжэйшы час будзе прадстаўлена на партале Catholic.by. Больш інфармацыі пра сустрэчу можна знайсці на старонцы ў Instagram @msm_maladzechna_2020.
Па пытаннях, звязаных з МСМ у Маладзечне, звяртацца па тэл.:
+375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак
