Не аглядвацца назад. 23 лютага «Вінаграднік» у Оршы

23 лютага, у суботу, адбудзецца чарговы «Вінаграднік» у Оршы на тэму «Не аглядвацца назад».

Хіба што кожны з нас любіць узгадваць прыемныя моманты ў сваёй гісторыі. Але часам гэты позірк у мінулае становіцца меланхоліяй, якая не дазваляе ісці наперад. А яшчэ больш небяспечна становіцца тады, калі за плячыма вопыт цяжкіх грахоў і балючых перажыванняў. І невыпадкова Хрыстос папярэджвае нас, што той, хто аглядваецца назад, не надзейны для Божага Валадарства (Лк 9,57).

Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.

Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 21 лютага (чацвер) па тэл. +375 29 5004088 (МТС)

Расклад:

09.00 — сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя I;
11.30 — канференцыя II;
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — святая Імша;
17.30 — вячэра;
18.30-21.00 — малітва заступніцтва.

а. Аляксандр Жарнасек МІС

для друку для друку