Названы аўтар разважанняў да Крыжовага шляху ў Калізеі

Ан-Марыі Пеліцье

Святы Айцец даручыў падрыхтаваць разважанні да сёлетняга набажэнства Крыжова шляху, якое пройдзе 14 красавіка 2017 г. у рымскім Калізеі, французскаму тэолагу Ан-Мары Пелецье – першай, і на сённяшні дзень адзінай, жанчыне, якая атрымала прэмію “Ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI”, якую называюць “Нобелеўскай прэміяй па тэалогіі”. Гэта адбылося ў 2014 г.

Ан-Марыі Пеліцье нарадзілася ў 1946 г. у Парыжы. Яна мае прафесарскую ступень і спецыялізуецца на герменэўтыцы і біблійнай экзэгетыцы. Шмат часу ў сваёй навуковай дзейнасці прысвяціла вывучэнню становішча жанчын у хрысціянстве і Касцёле. З’яўляецца аўтарам шматлікіх тэалагічных даследванняў, перакладзеных на многія мовы свету. У верасні 2017 г. ва Украіне выйдзе пераклад на рускую мову яе кнігі “Lectures bibliques: aux sources de la culture occidentale”, пра ўплыў Бібліі на культуру заходняга свету.

Традыцыя правядзення Крыжова шляху ў Калізеі сягае сваімі каранямі ў юбілейны 1750 г., калі Бэнэдыкт XІV абвясціў рымскі амфітэатр месцам асаблівага ўшанавання пакутаў Хрыста і ахвяры хрысціянскіх мучанікаў. Практыка правядзення набажэнства ў гэтым месцы перарвалася ў 1870 г., у сувязі з захопам Рыма італьянскімі войскамі, і аднавілася ў 1964 г. па ініцыятыве папы Паўла VI.

У той час разважанні да паасобных стацый базаваліся выключна на Святым Пісанні, Айцах і Доктарах Касцёла і іншых святых. Змены прыйшлі ў 1984 г., калі разважанні напісаў Ян Павел ІІ. У наступныя годы ён прасіў аб гэтым свецкіх і духоўных асоб з розных краін, а часам нават і не католікаў. Першым аўтарам, запрошаным Пантыфікам у 1985 г., быў італьянскі пісьменнік Італа Аліг’ера К’юзана, а праз год вядомы французскі пісьменнік і журналіст Андрэ Фрасар.

Першай жанчынай, якую запрасілі напісаць разважанні да Крыжова шляху ў Калізеі стала ў 1993 г. сястра Анна Марыя Канопі, настаяцельніца бэнэдыктынскага абацтва “Mater Ecclesia”. Сярод аўтараў была ў 1995 г. і пратэстанцкая манахіня Мінкэ дэ Фрыс са Швейцарыі.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку