Названа імя новага пробашча ў Будславе

Кс. Дзмітрый Дубовік

Як стала вядома з паведамлення курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, шматгадовы пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў (Мядзельскі дэканат) кс. Віктар Бурлака OFM звольнены са сваёй пасады, паведамляе Catholic.by.

Новым пробашчам у Будслаў прызначаны кс. Дзмітрый Дубовік, былы пробашч парафіі св. Барбары ў в. Замосце (Нясвіжскі дэканат).

Вікарыем у будслаўскую парафію прызначаны кс. Павел Трон, былы вікарый парафіі св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску.

фота Аляксандры Шчыглінскай

для друку для друку