Навукоўцы: каханне праяўляецца ў рэальных учынках, а не ў пачуццях

Амерыканскія даследчыкі даказалі хрысціянскую ісціну навуковым шляхам.

Адмыслоўцы ў галіне псіхалогіі даказалі навуковым шляхам: сапраўднае каханне выяўляецца не ў пачуццях, не ў словах, а ў рэальных учынках. Нядаўна супрацоўнікі Універсітэта псіхалогіі ў амерыканскай Джорджыі правялі даследаванні на тэму чалавечага кахання і пацвердзілі, што дадзенае сцвярджэнне абсалютна дакладнае. І наадварот: эгаістычнае паводзіны, а таксама любыя садысцкія схільнасці — гэта паказчык адсутнасці сапраўднай любові.

Каб праверыць, ці сапраўды паміж вамі каханне, трэба ўважліва прыгледзецца да сваёй палавінкі, раяць навукоўцы. Прымеціць, як да вас адносіцца выбраннік або выбранніца, як паводзіць сябе ў адносінах да вас, ці дапускае грубасць, негатыўнае абыходжанне з вамі. А пачуцці пяшчоты і трапятанне могуць быць падманам, які часта выкрываецца пры першай жа праблеме, цяжкасці.

Наогул, варта адрозніваць каханне і закаханасць.

Закаханасць — гэта часовая з’ява, і такое захапленне правяраецца часам. Калі ж час паказвае, што гэта не закаханасць, а ўласна каханне, важна нагадаць сабе некалькі момантаў, раіць каталіцкі святар:

— Каханне — гэта не карыстанне і не валоданне, як бы нам ні спрабавалі прышчапіць супрацьлеглае меркаванне. Сапраўднае каханне прадугледжвае жаданне дабра для таго, каго любіш.

Сапраўдная любоў выяўляецца перш за ўсё ў пошуку дабра для каханага чалавека. А імкненне усімі сіламі і сродкамі завалодаць каханай ці каханым — гэта зусім не каханне, а жудасная памылка, праява эгаізму ў чыстым выглядзе.

— Гэта запал, жаданне, дзіцячае “хачу-хачу”. І ў гэтым выпадку варта падумаць пра прычыны нашых жаданняў, а разабраўшыся з імі — вырашыць разумна, што рабіць далей, — дадае святар.

Хрысціянская царква вучыць таму, што абсалютная любоў — гэта Бог, які прымае чалавека такім, якім ён ёсць. Езус памёр на крыжы за кожнага чалавека — гэта і ёсць сапраўдная любоў. Яна выяўляецца ў гатоўнасці памерці за таго, каго любіш, адкінуць сябе і паступаць так, як жадае каханы чалавек.

Ніхто лепш не распавёў пра любоў, як апостал Павел. Пад натхненнем Духа Святога ён напісаў знакаміты гімн любові, які увекавечаны ў Евангеллі:

“… Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца, не бушуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не памышляе ліха, не радуецца з няпраўды, а разам цешыцца з ісціны; усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць …” (Першае пасланне да Карынцянаў).

www.katolik.life

для друку для друку