13-14 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе, якія праходзілі ў Вільні (Літва) паміж камандамі семінарыстаў з розных куткоў Прыбалтыкі.
Незабыўна цёплая атмасфера панавала падчас мерапрыемства, на якім будучыя святары мелі магчымасць падзяліцца паміж сабой уласным досведам перажывання паклікання.
У выніку спаборніцтваў беларуская каманда заняла першае месца сярод семінарыйных супольнасцяў з Рыгі, Вільні і Каўнаса.
Семінарыйная супольнасць віншуе навучэнцаў з перамогай і жадае далейшых поспехаў у рэалізацыі спартыўных здольнасцяў, якімі адарыў іх Бог.
Яўген Амасёнак, grodnensis.by
