Навінкі для хрысціянскага выхавання дзетак стварае «Дзвінская майстэрня»

«Дзвінская майстэрня» стварае арыгінальныя сувеніры з выглядамі беларускіх мястэчак, помнікаў архітэктуры розных эпох і стыляў, выбітных асоб і дзеячоў нашай краіны, а таксама розныя рэлігійныя рэчы: абразы, крыжы, пазлы на рэлігійную тэматыку, батлейкі і іншае.

Да ўрачыстасці Усіх Святых майстры падрыхтавалі навінкі: гульня-мэмары «Касцёл», набор пазлаў «Касцёл» і «Міласэрны Айцец».

А яшчэ Майстэрня звяртаецца да святароў, катэхэтаў і бацькоў, якім неабыякавае хрысціянскае выхаванне дзетак, дапамагчы ідэямі ў распрацоўцы цікавых навінак для дзетак. Калі ласка, выказвайцеся ў каментарах і прыватных паведамленнях у сац. сетках — давайце разам зробім хрысціянскае выхаванне больш цікавым!

Падрабязнае апісанне і кошты ёсць на сайце woogl.by

Калі Вы не знайшлі таго, што шукалі — напішыце альбо патэлефануйце нам:

woogl@tut.by
+ 375(29)590-27-84
Вул. Міра 6а, 211631 Верхнядзвінск, Віцебская вобл.

У нас ёсць магчымасць рабіць сувеніры на замову, з улікам вашых пажаданняў і паводле вашых эскізаў!

На некаторых фотаздымках ёсць надпісы на польскай мове, бо гэта была асабістая просьба, для беларусаў зробім усё па-беларуску!

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі